Областной фестиваль национальных культур: копыльские ветераны — на высоте

2018-2020 - год малой Родины Грамадскія аб’яднанні

Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Капыльшчыны на чале са старшынёй райсавета Казімірай Ганчар прынялі ўдзел у абласным фестывалі нацыянальных культур «Мой родны кут».

■ На сцэне Вольга Ліс
■ На сцэне Вольга Ліс

Мерапрыемства прайшло ў сталічным Палацы ветэранаў і сабрала ветэранаў з усіх куткоў Мінскай вобласці. Яно было прысвечана Году малой радзімы.

Як расказала Казіміра Мікалаеўна, у фестывальнай праграме актыўна ўдзельнічалі і капыляне. Вольга Ліс, як заўсёды, парадавала сваімі гумарыстычнымі творамі, за што і была адзначана Ганаровай граматай і каштоўным падарункам. Такую ж узнагароду атрымала і майстар вышыўкі Ганна Торык, якая стала пераможцай у намінацыі «Мастацкая творчасць».

■ На выставе Капыльскага раёна творы Ганны Торык
■ На выставе Капыльскага раёна творы Ганны Торык

Таксама адбылося падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу «Ветэранскае падвор’е». І тут ветэранская арганізацыя з Капыльскага раёна аказалася на вышыні — была ўзнагароджана Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у названым конкурсе і прапаганду ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці ветэранскай арганізацыі па навядзенні парадку на зямлі.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *