История на колесах: на Копыльщине появился автобус с фотографиями Тишки Гартного и его «Манифеста»

100 лет БССР Людзі, падзеі, факты зямлі капыльскай

Да 100-годдзя БССР, у рамках рэалізацыі праекта «Брэнд тэрыторыі», на Капыльшчыне з’явіўся аўтобус з фотаздымкамі Цішкі Гартнага і яго знакамітага «Маніхвэсту».

IMG_9429

З ГІСТОРЫІ:

1 студзеня 1919 года Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі абнародаваў «Маніхвэст», у якім абвяшчалася аб стварэнні БССР. Аўтарам знакавага дакумента і кіраўніком першага беларускага ўрада быў ураджэнец Капыля Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) — паэт і празаік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік АН БССР.

Аўтобус з выявай знакамітага земляка зараз курсіруе па маршруце Капыль-Смалічы. Многія жыхары і госці Капыльшчыны ўжо мелі магчымасць здзейсніць падарожжа на незвычайным транспарце. Гістарычныя каментарыі ў такіх паездках часта даводзіцца даваць вадзіцелю Уладзіміру Сердзюкову — ён тлумачыць зацікаўленым пасажырам, хто ж іх вітае на ўваходзе ў салон.

Маляўнічы борт аўтобуса прыцягвае да сябе ўвагу ўсіх, хто яго ўбачыць, — варта толькі выехаць за межы аўтастанцыі. Камусьці фотаздымак таго, хто стаяў ля вытокаў БССР, нагадвае аб унікальных фактах мінулага роднага краю, а кагосьці  знаёміць з імі.

Дарэчы, такі цікавы спосаб аддаць даніну памяці на Капыльшчыне практыкуюць не ўпершыню. Апрача фотаздымка Цішкі Гартнага, на іншых аўтобусах таксама можна ўбачыць выявы нашых знакамітых землякоў: Міхаіла Высоцкага — Героя Беларусі, геніяльнага канструктара, з якім звязаны найбольш значныя дасягненні Мінскага аўтазавода, і Адама Русака — паэта-песенніка, аўтара папулярнай песні «Бывайце здаровы!»

Капыльская зямля багатая на прозвішчы людзей, якія паўплывалі на ход гісторыі і ўнеслі свой важкі ўклад у скарбонку дасягненняў Беларусі. Нам ёсць кім ганарыцца, і крэатыўны падыход да перадачы гэтай важнай інфармацыі дапамагае звярнуць увагу на займальнае мінулае роднага краю.

Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *