Почта «СП»: мой дом — моя крепость

Пошта "СП"

У размове з сынамi на маё меркаванне, што малой радзiмай лiчу Мядзельшчыну, дзе нарадзiлася i вырасла, адзiн з iх сказаў: «Мама, ты жывеш на Капыльшчыне ўдвая даўжэй, таму ў цябе iх дзве». I я пагадзiлася, бо ўжо 46 год звязана з вёскай Дусаеўшчына.

3-big-reduce300Тут «звiла» сямейнае гняздо, працавала фельчарам, выгадавала двух сыноў. Тут мой «дом-крэпасць» на вулiцы, названай у гонар Героя Савецкага Саюза Рамашкі Мiкалая Васiльевiча, земляка. Сама назва вулiцы абавязвае яе жыхароў сачыць за парадкам на сваiх падворках i добраўпарадкаваннем дамоў. Падтрымлiваць іх прыстойны выгляд, я лiчу, павiнны самі гаспадары. I як прыемна сёння глядзець на падворкi прыватных дамоў!

Амаль 50-гадовы ўзрост двухпавярховага дома, на першым паверсе якога знаходзiцца i мая кватэра, прывёў да аварыйнага становiшча яго страхi. Узнiкла неабходнасць яе перакрыцця. Нават прыфасадны парадак з квiтнеючымi ў палiсадніках кветкамi не радавалi нас. На агульнай нарадзе жыхары вырашылi купiць дахавы матэрыял i ўсё неабходнае для рамонту камiноў. Патрэбна была яшчэ тэхнiка, а таксама спецыялiсты па перакрыцці страхi. Калi зразумелi, што не ўсё можам самi, звярнулiся з просьбай да старшынi Капыльскага сельскага Савета Вольгі Мiкалаеўны Купрыенкі, дырэктара ААТ «Скабiн» Iвана Яраслававiча Грыбка i намеснiка дырэктара Аляксандра Уладзiмiравiча Баркоўскага. Усе зразумелi, дапамаглi i словам, i справай. Не адмовіў дырэктар Капыльскага энергасэрвiсу Мiхаiл Аляксандравiч Бохан, выдзелiў аўтакран, вадзiцель якога Вiталь Францавiч Чаркас адказна аднёсся да сваiх абавязкаў. Добрасумленна справіліся з работай і страхары: Сяргей Сямёнавiч i Аляксандр Сяргеевiч Гляды, Леанiд Михайлавiч Бобель, Анатоль Сяргеевiч Лiпскi. Не застаўся раўнадушным да просьбы сельскiх жыхароў i iнжынер ААТ «Скабiн» Аляксандр Мiхайлавiч Болбас. Былі адрамантаваны камiны гаспадароў, якiя клапацiлiся пра пажарную бяспеку. Шмат часу i намаганняў патраціла i жыхарка нашага дома Алена Валянцiнаўна Лазоўская. Усiм за дапамогу шчыры дзякуй!

Ядвiга МАЛЕВIЧ,

в. Дусаеўшчына



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *