“Церніца” на капыльскай сцэне

Культура

Днямі на сцэне раённага Цэнтра культуры адбыўся канцэрт заслужанага аматарскага ансамбля “Церніца”, які працуе пры Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў г. Мінска. Пазнаёміцца з творчасцю калектыву было прыемна ўдвая, бо ён па выніках 2010 года стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый.

“Церніца” вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Напрыклад, за мінулы год ансамблем было дадзена больш за 60 канцэртаў і толькі каля 30 у Шанхаі на выставе “Экспа-2010”. Рэпертуар калектыву ўключае ў сябе арыгінальныя аўтарскія і беларускія народныя песні, прысвечаныя роднаму краю, роднай Беларусі.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *