Быть хозяином на родной земле: в Копыльском районе прошел месячник по благоустройству, озеленению и наведению порядка на земле

Актуально Мясцовы час

Добраўпарадкаванне роднага краю і навядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай не толькі органаў дзяржаўнага кіравання, але і ўсяго насельніцтва.

112691_1506929739

З 1 па 30 кастрычніка ў Капыльскім раёне, як і ва ўсёй вобласці, прайшоў месячнік па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, азеляненні і навядзенні парадку на  зямлі. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча быў складзены план мерапрыемстваў, якія неабходна было выканаць за гэты перыяд кожнай арганізацыі, установе, прадпрыемству раёна.

Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, зіму мы павінны сустрэць з чыстымі і ўпарадкаванымі тэрыторыямі. З гэтай мэтай кожную суботу кастрычніка і ў буднія дні праводзіліся суботнікі.

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па пасадцы і абнаўленні прыдарожных палос, пустуючых зямель, якія не могуць быць выкарыстаны па сельскагаспадарчым прызначэнні, у рамках месячніка праведзена значная работа. Асноўны пік пасадкі выпаў на 19-20 кастрычніка. Увогуле па стане на 26 кастрычніка ў раёне прадпрыемствамі і арганізацыямі было высаджана сеянцаў 2388 ліставых, 535 хвойных парод і 1296 кустарнікаў. Асабліва актыўна папрацавалі на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета, дзе на землях каля СТАА «БетонБокс» з’явіліся 1500 насаджэнняў вольхі чорнай (дарэчы, яе прыжывальнасць яшчэ з вясны склала каля 85%). Усе сельсаветы прынялі актыўны ўдзел у пасадцы. З пачатку года на іх тэрыторыях высаджана звыш 11 800 дрэў і 2550 кустарнікаў. Найлепш вяліся гэтыя работы ў Цімкавіцкім, Бучацінскім, Капыльскім сельсаветах.

Акрамя таго з пачатку года знесены 61 стары дом, 42 гаспадарчыя пабудовы, захаваны 24 фундаменты. Як лічыць Ірына Кісляк, уступленне ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 357 намнога спросціць работу па зносе старых пабудоў.

На працягу года прыбіраюцца і старыя агароджы (на дадзены момант гэты паказчык складае звыш 14 км). На змену ім насельніцтва ўстанаўлівае новыя, пераважна з металапрофілю ці бетону. Асабліва актыўна адгукнуліся на просьбу мясцовай улады жыхары Слабада-Кучынскага і Капыльскага сельсаветаў.

На дадзены момант прыбрана 555 стыхійных сметнікаў. Як адзначае Ірына Кісляк, вельмі прыкра, што не ўсё насельніцтва карыстаецца паслугамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі па зборы смецця, а вывозіць яго ў канавы, кар’еры, на пустуючыя ўчасткі. Таму, каб быць гаспадаром на зямлі, трэба яшчэ мець і элементарную культуру.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *