Протянуть руку помощи: Красный Крест проводит республиканскую кампанию

Общество

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць рэспубліканскую кампанію «Клопат».

reaching-out-helping-others

Яна накіравана на максімальнае прыцягненне грамадскасці да аказання сацыяльнай дапамогі грамадзянам, якія маюць у ёй найбольшую патрэбу: пажылыя, цяжкахворыя, інваліды.

Як паведаміла старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук, зараз у рамках кампаніі ў раёне праводзіцца акцыя «Рука дапамогі». Падчас яе збіраюцца сродкі гігіены для людзей, якім неабходны пастаянны догляд, адзенне і пасцельныя рэчы, прадукты, што не хутка псуюцца (крупы, макарона, пячэнне і г.д.).

Збор ад насельніцтва праводзіцца па панядзелках і серадах з 8.30 да 16 гадзін у памяшканні Капыльскай РА БТЧК па адрасе: г. Капыль, вул. Максіма  Горкага, 31 (тэлефон 8-033-632-39-25). Арганізатары і валанцёры таварыства заклікаюць усіх неабыякавых лю-дзей не застацца ўбаку і падаць руку дапамогі тым, каму яна вельмі неабходна.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *