У копылян — «серебро»: Валентина Александрович и Александр Смолич успешно выступили на республиканском конкурсе профессионального мастерства

Новости Экономика

Начальнік Капыльскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мінскае племпрадпрыемства» Валянціна Александровіч і ўрач-гінеколаг ДУ «Капыльская раённая ветэрынарная станцыя» Аляксандр Смоліч паспяхова выступілі на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў племянной справы.

■ Валянціна Александровіч і Аляксандр Смоліч (у цэнтры) сярод удзельнікаў конкурсу
■ Валянціна Александровіч і Аляксандр Смоліч (у цэнтры) сярод удзельнікаў конкурсу

Яны занялі другое месца ў намінацыі «Лепшая раённая група па штучным асемяненні сельскагас-падарчай жывёлы». Як расказала Валянціна Мікалаеўна, падчас конкурсу давялося прадэманстраваць свае веданні тэорыі, практычныя ўменні, ацэньваліся таксама паказчыкі ў рабоце. Дарэчы, перш чым трапіць на рэспубліканскае спаборніцтва, капыляне атрымалі перамогу на аналагічных абласных выпрабаваннях.

Пераможцы і прызёры атрымалі адпаведныя дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Дарэчы, Валянціна Александровіч была адзначана дыпломам «Вернасць прафесіі» за шматгадовую (28 год) працу ў гэтай сферы.

Узнагароды ўручаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, які высока ацаніў дзейнасць работнікаў па штучным асемяненні жывёлы, адзначыўшы, што ад іх прафесіяналізму ў многім залежыць здароўе і прадукцыйнасць жывёлы.

Рэспубліканскае спаборніцтва праходзіла на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, і яго арганізатары пастараліся, каб гэта быў не проста конкурс, але і магчымасць пагутарыць з калегамі, адпачыць і лепш даведацца пра Гродна — адзін з самых цудоўных беларускіх гарадоў.

Маргарыта САКОВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *