Важная забота земледельцев: на Копыльщине остается актуальным вопрос поднятия зяби в установленные сроки

Актуально Экономика

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўстанавіў перад аграрыямі пэўны тэрмін —  да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы і пачаць падрыхтоўку да пасяўной будучага года. У прыватнасці, па падняцці зябліва.

IMG_7745

Гэта пытанне застаецца актуальным і для нашага раёна. Днямі было праведзена пазачарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта: разгледжаны нізкія тэмпы гэтых работ у некаторых сельгаспрадпрыемствах. У іх лік трапілі ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Капыльскае», філіял «Вялікая Раёўка», УП «ПІК-Лясное». Старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам пастаўлена задача як мага хутчэй навярстаць упушчанае і ўкласціся ў неабходныя тэрміны. Для гэтых мэт трэба прыцягнуць дадатковую тэхніку і заараць як мага большыя плошчы.

Як жа сельгаспрадпрыемствы выходзяць з сітуацыі, што склалася? Мы пабывалі ў ААТ «Капыльскае» і пацікавіліся, якім чынам выпраўляецца становішча.

Як паведаміў дырэктар Дзмітрый Палевікоў, выкарыстоўваюцца ўсе рэсурсы, якія ёсць у гаспадарцы. Задзейнічана большасць энерганасычанай тэхнікі, што маецца. Аднак сельгаспрадпрыемства ўсё роўна не выходзіць на даведзенае заданне ў адпаведнасці з графікам. У дзень нашага наведвання на ворыве былі задзейнічаны пяць адзінак тэхнікі, да вечара планавалі ўключыць у работу яшчэ дзве — трактары «Джон Дзір» і «Кейс». Але так адбываецца не кожны дзень, таму і назіраецца адставанне ад графіка. Зараз яно складае каля 830 га. Неабходна актывізаваць гэту работу. Трэба адзначыць, што «Капыльскае» — адно з сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзе самыя большыя плошчы па падняцці зябліва (3128 га), а ўзнята ўсяго толькі 1120. Таму марудзіць з выкананнем гэтых работ недапушчальна.

— Мы разумеем, што ўзняцце зябліва, або восеньскае ўзворванне, — адзін з найважнейшых агратэхнічных прыёмаў. Па-першае, ён садзейнічае павышэнню культуры земляробства, па-другое — паскарае падрыхтоўку сельгасарганізацый да веснавой сяўбы і гарантуе іх хуткае ўключэнне ў пасяўную, — адзначае Дзмітрый Палевікоў. — Да таго ж гэты прыём скарачае тэрміны яе правядзення і прадухіляе рост пустазелля. Гэты тэхналагічны прыём дазваляе аграрыям дасягаць павышэння ўраджайнасці культур, якія будуць пасеяны на ўзараных з восені плошчах. Разумеючы ўсе плюсы восеньскай апрацоўкі глебы, мы пастараемся ўвосень як мага больш заараць зямлі. Чым больш плошчаў апрацуем цяпер, тым больш скароцім аб’ём работ у перыяд напружанай вясенне-пасяўной кампаніі. Работы ў сельгаспрадпрыемстве арганізаваны ўвесь светлавы дзень. Механізатары, як і падчас іншых сельгасработ, забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем. Кожны з іх праінфармаваны наконт расцэнак.

■ Намеснік дырэктара Уладзімір Мацэля (справа) з механізатарамі Аляксандрам Ярмольчыкам і Вячаславам Фурыкам
■ Намеснік дырэктара Уладзімір Мацэля (справа) з механізатарамі
Аляксандрам Ярмольчыкам і Вячаславам Фурыкам

Сяргей КОЗЕЛ

Р.S. Здавалася б, усё для работы ў сельгаспрадпрыемстве арганізавана на пэўным узроўні. Аднак, як сведчаць зводкі ўпраўлення райсельгасхарчу, з кожным днём на палеткі гаспадаркі выходзіць усё менш тэхнікі. Калі так будзе прадаўжацца, то, безумоўна, графік заданняў не будзе выкананы…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *