Качество — фактор успеха: работники Копыльского филиала «Автопарк № 21» постоянно трудятся над усовершенствованием своей деятельности

Актуально Да прафесійнага свята

Гэтыя людзі — адданыя сваёй справе. І не ўяўляюць жыццё без лепшага сябра і надзейнага памочніка — аўтамабіля.

Штогод у нашай краіне ў апошнюю нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць дарожнікі і аўтамабілісты. У ліку іншых таксама будуць прымаць віншаванні працаўнікі і ветэраны філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс».

■ Дырэктар філіяла Уладзімір Сахар і вадзіцель аўтобуса Мікалай Карпучок
■ Дырэктар філіяла Уладзімір Сахар і вадзіцель аўтобуса Мікалай Карпучок

Паводле слоў дырэктара Уладзіміра Сахара, філіял — гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое займаецца ў асноўным грузавымі і пасажырскімі перавозкамі. Працуе станцыя дыягностыкі аўтамабіляў, якую ўзначальвае Аляксандр Балажынскі, аказваюцца паслугі па шынамантажы, запраўцы кандыцыянераў.

— Мы плануем адкрыць і новыя віды дзейнасці, — дзеліцца Уладзімір Яўгенавіч, — такія як праверка паліўнай апаратуры, фарсунак, аказанне камп’ютарных паслуг. Спадзяёмся, што гэта дазволіць не толькі атрымаць прыбытак, але і пашырыць нашу кліенцкую базу.

Для сучаснага чалавека вельмі важна мець магчымасць без праблем дабрацца да таго ці іншага населенага пункта, таму рабоце пасажырскага транспарту ва ўсіх яго разнавіднасцях надаецца вялікае значэнне. І пасажыр заўсёды мае рацыю. Гэта прынцыповая пазіцыя Уладзіміра Сахара. А значыць, пастаянна павінна павышацца якасць перавозак. Як гэтага дабіцца? Перш за ўсё аптымізацыяй маршрутнай сеткі, дакладным выкананнем раскладу руху, павышэннем узроўню абслугоўвання пасажыраў.

Несумненна, гэтаму значна паспрыяе і тое, што сёлета аўтапарк набыў пяць новых сучасных аўтобусаў. Тры з іх задзейнічаны на прыгарадных маршрутах (іх усяго 22), адзін развозіць пасажыраў па горадзе. З’яўленне яшчэ аднаго камфартабельнага аўтобуса дазволіла адкрыць з 12 кастрычніка другі міжгародні маршрут Капыль – Мінск праз Узду, Негарэлае. Такім чынам двойчы на дзень капыляне змогуць трапіць у сталіцу, скарыстаўшы паслугі аўтапарка № 21.

Аднак большы прыбытак прадпрыемства атрымлівае ад работы грузавога транспарту.

— Нашы магутныя МАЗы працуюць у Мар’інай Горцы, дастаўляюць грузы з Мікашэвіч, Валожына, Узды, Дзяржынска, Стоўбцаў, Нясвіжа, Клецка, — расказвае дырэктар філіяла. — Аказваем паслугі прадпрыемствам АПК нашага раёна, супрацоўнічаем з будаўнічымі і дарожна-будаўнічымі арганізацыямі, дастаўляем паліва. Радуе, што на наш аўтатранспарт ёсць попыт. Гэта значыць, што будзе прыбытак, а людзі атрымаюць добрыя зарплаты.

Сёння Уладзіміра Сахара засмучае недахоп вадзіцельскіх кадраў — у асноўным усё трымаецца на тых працаўніках, якія ўжо не адзін дзясятак гадоў аддалі роднаму прадпрыемству. З ліку маладых затрымліваюцца нямногія, але хто ўжо застаўся — працуе добрасумленна і без нараканняў.

Узгадваючы прозвішчы лепшых работнікаў аўтатранспартнай арганізацыі, дырэктар перш за ўсё назваў ветэранаў, якія ўжо даўно знаходзяцца на заслужаным адпачынку: Івана Ціхановіча, Ларысу Казлову, Люсьяну Гурыновіч, Зою Віннічак, Уладзіміра Лясніцкага, Мікалая Шкуцьку, Мікалая Лосіка і іншых.

Шчырыя словы ўдзячнасці за плённую працу прагучалі таксама ў адрас вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў Мікалая Мяцельскага, Міхаіла Рудніцкага, Уладзіміра Варчэні, Аляксандра Макаўчыка, Дзмітрыя Коласа, Аляксандра Сыча, Валерыя Сцяпуры, Дзмітрыя Мішуры, Міхаіла і Ігара Рудзеняў і інш.

Стараннасцю і адказнымі адносінамі да сваёй справы вызначаюцца вадзіцелі-«аўтобуснікі» Іван Каляда, Мікалай Шыдлоўскі, Віктар Лойка, Арцём Русаковіч, Віталь Рудніцкі, Мікалай Карпучок і інш.

■ Вадзіцелі аўтобусаў Арцём Русаковіч і Аляксандр Паграбіцкі
■ Вадзіцелі аўтобусаў Арцём Русаковіч і Аляксандр Паграбіцкі

З самага лепшага боку Уладзімір Яўгенавіч характарызаваў дзейнасць старшага інспектара па кадрах Надзеі Ткачук, начальніка аддзела перавозак Мікалая Нікалаева, галоўнага бухгалтара Таццяны Вішнеўскай, вядучага эканаміста Кацярыны Кадран, касіраў аўтастанцыі Наталлі Гурскай і Святланы Уласік, рабочых рамонтных майстэрняў Валерыя Гурына, Сяргея Ходзіна, Уладзіміра Сенюка, Андрэя Абрамчыка.

■ Галоўны бухгалтар Таццяна Вішнеўская і інжынер па ўліку Алена Лігер
■ Галоўны бухгалтар Таццяна Вішнеўская і інжынер па ўліку Алена Лігер

Напярэдадні прафесійнага свята Уладзімір Сахар пажадаў працаўнікам і ветэранам аўтатранспартнага прадпрыемства, усім вадзіцелям і аўтааматарам Капыльшчыны моцнага здароўя, толькі зялёнага святла на дарогах, шчасця і дабрабыту.

■ Начальнік аўтарамонтнай майстэрні Святаслаў Насевіч
■ Начальнік аўтарамонтнай майстэрні Святаслаў Насевіч
■ Токар Віктар Панашчык
■ Токар Віктар Панашчык

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *