Памятные встречи: активисты Копыльской ветеранской организации встретились с представителями посольства КНР

Людзі, падзеі, факты зямлі капыльскай

Шэсць актывістаў Капыльскай раённай ветэранскай арганізацыі ў ліку іншых ветэранаў вайны і працы былі запрошаны на сустрэчу з прадстаўнікамі пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі.

post-defaultПрыём праходзіў у рэстаране сталічнай гасцініцы «Арбіта» ў рамках святкавання Дня пажылых людзей. Як расказала старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, якая ўзначаліла дэлегацыю з Капыльшчыны, асаблівая ўвага надавалася ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ўдзельнікам разгрому японскай Квантунскай арміі.

Сардэчна вітаў запрошаных (а іх было каля 200 чалавек) саветнік пасольства КНР у Беларусі спадар Ло Чжанхой. Ён перадаў самыя шчырыя пажаданні ад кітайскіх ветэранаў і ўручыў кожнаму з гасцей сувеніры і грашовыя сертыфікаты, сфатаграфаваўся з усімі жадаючымі.

Затым адбыліся святочны абед і канцэртная праграма народных калектываў «Медавіца» Фаніпальскага ГДК і «Жывіца» Борскага СДК Пухавіцкага раёна.

Дарэчы, гэта не першае сумеснае мерапрыемства Рэспубліканскага Савета ветэранаў і пасольства КНР, і новая сустрэча, як заверылі яго арганізатары, не за гарамі.

Назаўсёды застанецца ў памяці Казіміры Ганчар і старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Семежава» Уладзіміра Выскваркі і экскурсія ў Палац Незалежнасці, якая адбылася на наступны пасля прыёму пасольства КНР дзень. У ліку 65 чалавек — прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый сталічнай вобласці — яны пабывалі ў залах, дзе прымаюцца самыя важныя рашэнні ў жыцці краіны і нават свету. Ім таксама паказалі размешчаны ў Палацы зімовы сад і музей падарункаў, якія ўручалі Прэзідэнту краіны яго замежныя калегі, кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацый і інш.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *