Почет за старательный труд: на Копыльщине продолжают чествовать лидеров сельскохозяйственных работ

Актуально Людзі, падзеі, факты зямлі капыльскай Ураджай - 2018 Экономика

На Капыльшчыне заканчваецца ўборка кукурузы на зерне

IMG_5556

Тут, як і ў кожным відзе сельгасработ, ёсць свае лідары.

Як расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Сцяпура, імёны перадавікоў вытворчасці былі занесены на Дошку гонару ў газеце «Слава працы», ім былі ўручаны Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі, у іх адрас гучалі самыя шчырыя словы прызнання за самаадданую працу.

Віншаванні прымалі камбайнеры Аляксей Ліннік, Уладзімір Варабей, Мікалай Зянюк, Аляксандр Чэрнік, Уладзімір Логман, Андрэй Траццяк з ААТ «Старыца-Агра», Мікалай Лапотка з ААТ «Ціміразеўскі», Ціхан Хмялеўскі з УП «ПІК-Лясное», Валерый Мароз з ААТ «Піянер-Агра», а таксама вадзіцелі ААТ «Старыца-Агра» Вадзім Мысліцкі і Уладзімір Цярэшчанкаў.

Днямі з такой жа пачэснай місіяй у ААТ «Капыльскае» выехалі Ірына Сцяпура і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій. Суправаджаў іх старшыня прафкама гаспадаркі Анатоль Баркоўскі. Віноўнік урачыстасці — камбайнер Дзмітрый Дылеўскі, які на «Лексіён-570» намалаціў 1164 тоны кукурузнага зерня. Яму былі ўручаны «маланка»-падзяка за подпісам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча і Падзячнае пісьмо райкама галіновага прафсаюза, а таксама падарункі.

Дзмітрый Іванавіч працуе ў сельгаспрадпрыемстве з 1999 года: спачатку быў вадзіцелем, затым перайшоў на трактар, улетку перасаджваецца на камбайн — «Лексіён» у яго ўжо трэці. Калі заканчваецца ўборачная пара, ізноў садзіцца за руль трактара.

Дзмітрый не выпадкова стаў трактарыстам. Любоў да тэхнікі ў яго з дзяцінства. Вадзіцелем у сельгаспрадпрыемстве і зараз працуе яго бацька Іван Іванавіч (развозіць абеды). Падтрымаў старэйшага брата ў выбары прафесіі і Віталь Іванавіч, ён таксама застаўся ў ААТ «Капыльскае» і працуе механізатарам. Звязалі сваё жыццё з сельскай гаспадаркай прадстаўніцы жаночай паловы сям’і Дылеўскіх: маці Зоя Паўлаўна зусім нядаўна пакінула пасаду дыспетчара на МТП «Навасёлкі», даглядае маленькіх цялят на МТК «Комсічы» і жонка Дзмітрыя Аксана.

«Працаваць часам даводзіцца да позняга вечара, — адзначае Дзмітрый Іванавіч. — Але мы ўжо прывыклі да такога рытму і ніколькі не шкадуем аб сваім жыццёвым выбары».

■ Дзмітрый Дылеўскі
■ Дзмітрый Дылеўскі

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *