Порядок в городе — забота общая: о результатах рейда по Копылю

Актуально Добраўпарадкаванне

Падтрыманне парадку ў месцы, дзе ты жывеш, задача кожнага. І якія б намаганні ні прыкладвала мясцовая ўлада, каб зрабіць Капыль больш прыгожым і ўтульным, без падтрымкі мясцовых жыхароў выканаць гэту задачу няпроста.

IMG_6567

Здаецца, што ж тут складанага: выконвай прынятыя санітарныя нормы, не парушай правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў — і ўсё будзе добра. Аднак знаходзяцца людзі, якія ігнаруюць гэтыя патрабаванні. І трэба сказаць, што такіх нямала.

Днямі рэйдавая брыгада ў складзе прадстаўнікоў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама, рэдакцыі газеты «Слава працы» праехала па некаторых вуліцах Капыля з прыватнай забудовай. Звярталі ўвагу на стан тэрыторыі, якая прылягае да прысядзібных участкаў грамадзян і праезнай часткі вуліц. Ёсць патрабаванні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 110 ад 11 лістапада 2011 года, згодна з якімі забаронена на названых вышэй тэрыторыях складзіраванне і ўтрыманне на тэрмін звыш 72 гадзін будаўнічых матэрыялаў, пяску, дроў, торфабрыкету і г.д. Парушэнне правіл караецца штрафам у памеры да пяці базавых велічынь.

Тым не менш парушальнікаў аказалася нямала. Удзельнікі рэйду праехалі па вуліцах Энгельса, Рамашкі, Якуба Коласа. Пералік дамоў, дзе ля варот або агароджы ляжаць пясок, тратуарная плітка, нават бярвенне, зойме не адзін радок газетнага тэксту. На першы выпадак прадстаўніком райЦГЭ на імя гаспадароў дома былі выпісаны папярэджанні-прадпісанні з прапановай на працягу тыдня навесці парадак насупраць сваіх прысядзібных участкаў.

Наведалася група таксама па тых адрасах, дзе ў верасні былі выдадзены аналагічныя прадпісанні (вул. Дзяржынскага, Цімкавіцкая, Кастрычніцкая, Таўпекі, Прамысловая). Трэба сказаць, што амаль усюды (за выключэннем двух дамоў) парадак быў наведзены да вызначанай даты. Тым, хто не прыслухаўся да рэкамендацый, назначаны новы, больш кароткі тэрмін для выканання прадпісання, ігнараванне якога пацягне за сабой правядзенне адміністрацыйных працэдур у адносінах да парушальнікаў правіл.

IMG_6570

У РЭЙДЗЕ ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ:

Іна МАКАРАНКА,

памочнік урача-гігіеніста Капыльскага райЦГЭ;

Алеся БЕЛАШ,

галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;

Маргарыта САКОВІЧ,

намеснік галоўнага рэдактара газеты «Слава працы»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *