Подарки — детям, женщинам — цветы: в родильном отделении Копыльской ЦРБ поздравили молодых мам

Праздник

Ужо не адзін год па ініцыятыве райвыканкама, Капыльскага ТЦСАН і РА ГА «Беларускі саюз жанчын» на працягу тыдня, прысвечанага святкаванню  Дня маці, самыя шчырыя віншаванні і невялікія падарункі атрымліваюць жанчыны, якія нарадзілі сваіх дзетак у гэты час і знаходзяцца ў радзільным аддзяленні Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы.

IMG_3635Не адступілі ад гэтай добрай традыцыі і сёлета. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко, дырэктар Капыльскага ТЦСАН і старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская разам з намеснікам галоўнага ўрача Наталляй Іскрыцкай наведаліся, каб выказаць самыя шчырыя пажаданні маладым матулям і немаўляткам. З удзячнасцю за добрыя словы іх сустракалі пяць маладых жанчын. У цэнтры ўвагі былі, вядома ж, і іх малыя. Для некага, як, напрыклад, для Алены Кулік з Семежава, — гэта шостая, але такая ж жаданая дзяўчынка. Шматдзетнай стала і сям’я Алены Чыстай з Капыля, дзе пасля дзвюх дзяўчынак з’явіўся доўгачаканы хлопчык. Сыночкі нарадзіліся і ў сем’ях Марыны Хадаровіч з Капыля, Людмілы Дарашэвіч з Грозава і Наталлі Шумскай з Бучаціна.

Віншаванні і букеты з прыгожых восеньскіх кветак атрымалі і жанчыны –  медыцынскія работнікі з акушэрскага аддзялення Капыльскай ЦРБ.

IMG_3675

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *