Все вопросы — жизненные: председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел очередной прием граждан и юридических лиц

Зваротная сувязь

На чарговы прыём грамадзян і юрыдычных асоб, які правёў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, паступілі тры звароты.

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2«Усе пытанні жыццёвыя, звычайныя, рабочыя, — адзначыў кіраўнік раёна. — У першую чаргу іх трэба разглядаць з таго боку, каб чалавеку можна было дапамагчы ў сітуацыі, што склалася, у адпаведнасці з заканадаўствам. Мы думаем, што ва ўсіх выпадках можна знайсці альтэрнатыву, кампраміс, каб вырашыць узнятую праблему».

Напрыклад, узнікла спрэчная сітуацыя паміж наймальнікам і работнікам наконт заключэння працоўнага кантракта. Безумоўна, канчатковае рашэнне прыме кіраўнік сельгаспрадпрыемства, у якога да гэтага часу працавала спецыяліст. Але рашэнне гэта, як падкрэсліў Анатоль Ліневіч, павінна быць абдуманым і ўзважаным. Пакінуць чалавека без працы без асаблівых прычын нельга.

Праблема наконт газіфікацыі кватэры, узнятая жыхаркай аграгарадка Цімкавічы, таксама знайшла свой водгук. Вырашана, што матэрыяльную дапамогу на гэтыя мэты часткова акажа мясцовае сельгаспрадпрыемства.

Пытанне наконт пагашэння дэбіторскай запазычанасці КУП «Капыльская ЖКГ» перад адным з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю за пастаўленую прадукцыю павінна станоўча вырашыцца.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *