В агрогородке Лясковичи пройдет V Международный фестиваль этнокультурных традиций «Кліч Палесся»

Калейдаскоп

Фестываль «Кліч Палесся» беражліва захоўвае самабытныя традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы ў час пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў аграгарадку Ляскавічы (Петрыкаўскі раён).

палессе

«Прыпяцкае Палессе да нашых дзён захавала рысы самабытнай культуры і побыту палешукоў. І наш абавязак — беражліва ставіцца да традыцый, якія стагоддзі таму заклалі нашы продкі. Гэта нашы вытокі, таму фестываль неабходна правесці на самым высокім узроўні і зрабіць дастойнае свята для людзей», — падкрэсліў Міхаіл Русы.

Паводле задумы аргкамітэта, канцэпцыя міжнароднага фестывалю адлюстравана ў назве адной з пляцовак «У сваім краі, як у раі». Прадстаўнікі Прыпяцкага рэгіёну на тэматычных падворках адновяць традыцыі і каларыт паселішчаў Палескага краю. Гасцей будуць сустракаць музычна-тэатралізаванай пастаноўкай, якая раскрывае версію паходжання незвычайных назваў вёсак. Удзельнікаў фестывалю запросяць на дэгустацыю страў па старадаўніх рэцэптурах, марафон «Танчым па-даўнейшаму», конкурс «Палеская прыгажуня». Арганізатары рыхтуюць народныя забавы, пазнавальныя акцыі.

На адкрыцці свята назавуць імёны прадстаўнікоў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, удастоеных спецыяльнага звання «Ганаровы паляшук».

V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» збярэ ў аграгарадку Ляскавічы амаль 30 тыс. гасцей. Пяты раз маштабнае свята аб’яднае жыхароў Палесся Беларусі, Расіі і Украіны, прыбылі госці з Польшчы, Латвіі і іншых краін. Міжнародны фестываль «Кліч Палесся» накіраваны на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, вывучэнне і падтрымку багатай гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёну, а таксама ўмацаванне творчых сувязей прыгранічных рэгіёнаў. Арганізатарамі фестывалю выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі і Брэсцкі аблвыканкамы, нацыянальны парк «Прыпяцкі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *