Очередной прием граждан провел председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич

Зваротная сувязь

Да кіраўніка раёна звярнуліся восем чалавек. Адметнасцю прыёму стала багатае насычэнне пытаннямі і прапановамі.

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2Як заўсёды, іх спектр разнастайны. Заяўнікі цікавіліся парадкам выдзялення жылля, аказання фінансавай дапамогі для праектавання лініі газаправода, разлікамі па запазычанасці за заработную плату, пацвярджэннем працоўнага стажу, ацяпленнем у зімовы перыяд і г.д.

З вялікім пералікам пытанняў і прапаноў да старшыні райвыканкама звярнулася жыхарка Капыля Ларыса Нікалаева.

Па-першае, Ларыса Мікалаеўна выказала ўдзячнасць кіраўніку раёна за абустройства аўтобуснага прыпынку на плошчы Леніна ў горадзе. Яна, як чалавек неабыякавы да сваёй малой радзімы, узняла яшчэ адну праблему са стаянкай транспарту каля цэнтральнай раённай бальніцы, дзе з-за асабістых аўтамабіляў няма магчымасці спыніцца маршрутным аўтобусам. Ад імя жыхароў так званага прамысловага раёна жанчына выказала занепакоенасць тым, што плануецца закрыццё аддзялення банка па вуліцы Цімкавіцкай. Таксама выказана пажаданне аб арганізацыі дадатковых рэйсаў гарадскога аўтобуса па суботах і нядзелях, аб аказанні КУП «Капыльская ЖКГ» паслуг насельніцтву па апрацоўцы зямельных участкаў мотаблокам, па навядзенні парадку на прыпынках па вуліцы Цімкавіцкай, па вуліцы Дзяржынскага, пасадзіць замест засохлых дрэўцы на Алеі мацярынскай славы. Хвалюе яе і праблема адсутнасці ў Капылі кніжнага магазіна.

— Людзі да прадстаўнікоў мясцовай улады звяртаюцца па розных пытаннях, — падводзячы вынікі прыёму, адзначыў Анатоль Ліневіч. — Вельмі добра, што яны ўносяць прапановы. Вядома ж, вырашыць усё ў адно імгненне немагчыма. Аднак кожнае пытанне адрасуецца адпаведным службам, якія абавязкова іх разгледзяць. Як звычайна, большасць узнятых праблем датычыцца жыллёва-камунальнай службы, добраўпарадкавання, ужо людзі пачынаюць хвалявацца і падрыхтоўкай да зімы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *