15 сентября — День библиотек

Да прафесійнага свята Культура

Якім бы хуткім ні быў бег часу, але ж нейкім чынам ён спыняецца ў нашай установе — бібліятэцы. Інтэрнэт, электронная кніга, а побач — факсімільныя выданні, выразкі з газет і часопісаў з краязнаўчымі артыкуламі і вялікая электронная краязнаўчая база.

denbib

Не пералічыць пытанні, функцыі і магчымасці нашых устаноў. Багатыя краязнаўчыя фонды асабліва запатрабаваны ў Год малой радзімы. Выставы-інсталяцыі пра знакамітых людзей, наш самабытны край і побыт роднай зямлі «Ад мінулага — да сучаснага», пажаданні малой радзіме на папяровых далонях «Люблю цябе, мая Радзіма», візітоўкі і велапрабегі  па знакамітых мясцінах малой радзімы, акцыі «Чыстая вёска», конкурсы вершаў і відэапрэзентацыі. Не пералічыць, колькі  цікавых форм работы выкарыстана бібліятэкарамі і прысвечана малой радзіме.

Атрыманыя ў дар ад Алеся Бельскага кнігі пра нашых землякоў дадуць яшчэ большы імпульс краязнаўчай рабоце. Як і стагоддзе таму, для бібліятэкара галоўнае, каб у кожнай кніжкі быў свой чытач і каб кожны чытач змог знайсці менавіта яму патрэбную і цікавую літаратуру.

Паважаныя бібліятэкары, ветэраны бібліятэчнай справы і нашы шаноўныя чытачы, са святам бібліятэк! Няхай кожны дзень вам прыносіць радасць, няхай вам шчасціць на добрых людзей і радасць зносін з такім цудам, як кніга, і бібліятэка ніколі не пакідае вас. Здароўя і дабрабыту, асабістага шчасця.

Таццяна СЕРАЯ,

дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі

***

Паважаныя работнікі бібліятэк Капыльшчыны! Ветэраны працы!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам. Яно адзначаецца ў знак прызнання вашага вялікага ўкладу ў справу служэння ідэалам дабра, гуманізму і асветы, захавання нацыянальнай спадчыны.

Бібліятэкі Капыльшчыны выступаюць надзейнымі і кампетэнтнымі партнёрамі ў ажыццяўленні дзяржаўных праграм, актыўна праводзяць мерапрыемствы ў рамках Года малой радзімы. Яны шырока прапагандуюць нацыянальную літаратуру і мастацтва. Вашы адданасць справе, высокі прафесіяналізм, увага да запатрабаванняў чытачоў заслугоўваюць самай шчырай павагі і ўдзячнасці.

Жадаем вам новых поспехаў у працы, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця.

Капыльскі раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *