Многодетные семьи получили подарки от Белорусского союза женщин

Образование

Капыльскі райвыканкам сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» напярэдадні Дня ведаў правёў дабрачынную акцыю «Дапамажы пайсці вучыцца».

■ Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская падчас наведвання сям’і Купрацэвіч
■ Аляксандр Ліпніцкі і Святлана Маліноўская падчас наведвання сям’і Чаркас

Ахоплены акцыяй у першую чаргу шматдзетныя сем’і раёна, у якіх выхоўваюцца пяцёра і больш дзяцей і ў якіх ёсць дзіцё-першакласнік.

Днямі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і старшыня РА ГА «БСЖ», дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская пабывалі ў сем’ях капылянак, узнагароджаных ордэнам Маці. Так, у сям’і  Чаркас выхоўваюцца шасцёра дзяцей, а Купрацэвіч — пяцёра. Першакласнікі Ягор і Ульяна атрымалі ад шаноўных гасцей падарункі, неабходныя ім для вучобы, а таксама ў іх адрас былі выказаны пажаданні паспяхова правесці навучальны год. Акрамя таго ўсім юным членам сем’яў былі ўручаны святлоадбівальныя элементы.

Актыўна ўключыліся ў акцыю і некаторыя пярвічныя арганізацыі названага аб’яднання. Яны правялі падобныя мерапрыемствы на месцах. Падчас іх атрымалі падарункі тыя члены пярвічак, у якіх выхоўваюцца дзеці-школьнікі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *