Водитель Николай Шидловский с удовольствием рассказывает об уроженце Копыльщины Герое Беларуси Михаиле Высоцкого, чье имя запечатлено на новом автобусе, приобретенном филиалом автопарка №21

2018-2020 - год малой Родины Новости

Яшчэ адзін аўтобус з фотаздымкамі, які з’явіўся на дарогах Капыльшчыны, прысвечаны не менш знакамітаму нашаму земляку  —  Герою Беларусі Міхаілу Высоцкаму, ураджэнцу вёскі  Семежава.

IMG_3053

Ён вельмі шмат зрабіў для дзяржавы. Менавіта з імем Міхаіла Сцяпанавіча звязаны найбольш значныя дасягненні Мінскага аўтазавода.

Мэта цікавай задумкі, прымеркаванай да Года малой радзімы, заключаецца ў тым, каб як мага больш людзей ведала і памятала пра нашых землякоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у навуковую, культурную спадчыну Беларусі. На Капыльшчыне ідэя нанесці фотаздымкі на аўтобусы ажыццявілася ўпершыню, і належыць яна райвыканкаму і раённаму краязнаўчаму музею. У стварэнні эскізаў прымаў удзел аддзел ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Хочацца верыць, што капыляне будуць лічыць за гонар праехаць на такім аўтобусе.

Абодва транспартныя сродкі аўтапарка № 21 ужо працуюць на прыгарадных маршрутах, колькасць месц для сядзення ў іх разлічана на 22 чалавекі. Новую тэхніку даручылі вопытным вадзіцелям Мікалаю Шыдлоўскаму і Віктару Лойку.

— Вядома, аўтобусы з фатаграфіямі прыцягваюць  большую ўвагу, — расказвае Мікалай Шыдлоўскі. — Мой аўтобус — з фотаздымкам Міхаіла Высоцкага. Напрыклад, у Слуцку людзі падыходзілі і распытвалі пра яго. Я з задавальненнем расказаў пра знакамітага земляка.

Кристина ЖОГОЛЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *