День города Копыля. На детской площадке

2018-2020 - год малой Родины Праздник

Капыльская дзятва такой колькасці забаў, як сёлета на свяце горада, бадай, яшчэ не бачыла.

IMG_5730-1

Шматлікія надзіманыя горкі, электрамабілі, каруселі і водныя атракцыёны, гандлёвыя кропкі з поп-корнам, марожаным і іншымі ласункамі так і вабілі да сябе хлопчыкаў і дзяўчынак.

IMG_5720-1

IMG_5942-1

IMG_5818-1

З захапленнем яны ўдзельнічалі ў конкурсных праграмах, якія прапаноўвалі аніматары, гулялі ў шашкі і шахматы, спрабавалі выйграць прызы, трапна пападаючы ў паветраныя шарыкі дроцікамі ад дартса. Было шмат жадаючых размаляваць акварэльнымі фарбамі макет любімага горада з кардонных скрынак, выстройваліся чэргі да майстроў аквагрыму.

IMG_5805-1

IMG_5794-1

IMG_5769-1

 

Але, відаць, самыя яркія эмоцыі падарылі дзецям і іх бацькам капыльскія выратавальнікі.

IMG_5934-1

IMG_5938-1

IMG_5751-1

Яны таксама прыдумалі шмат забаў: можна было паспрабаваць пераадолець перашкоду па спецыяльна нацягнутых вяровачных пераправах, апрануць спецадзенне і сродкі аховы і ў задымленай палатцы (пад наглядам выратавальнікаў) адшукаць «пацярпелага» — мяккую цацку, паспрабаваць збіць струменем вады мяч. З захапленнем самыя маленькія ўдзельнікі свята бегалі басанож па траве, пакрытай пенай, якая была выпушчана з пенаўтваральніка.

IMG_5842-1

А самым яскравым момантам стала «Водная феерыя», якую арганізавалі выратавальнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *