Праздник города Копыля. На центральной площади

2018-2020 - год малой Родины Актуально Праздник

У мінулую суботу Капыль адзначыў свой 1012-ты год нараджэння. Яркае і маштабнае — гэта, бадай, самыя дакладныя характарыстыкі свята. Яго арганізатары пастараліся зрабіць Дзень горада не толькі насычаным, але ўтульным і камфортным для жыхароў і гасцей Капыля.

■ Адзін з самых галоўных момантаў свята - ушанаванне занесеных у Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна
■ Адзін з самых галоўных момантаў свята — ушанаванне занесеных у Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна

Урачыстасць пачалася са з’яўлення на цэнтральнай плошчы Капыля байкераў са сцягамі і харэаграфічнай кампазіцыі.

IMG_2309-1

Слова для ўрачыстага адкрыцця свята горада было дадзена кіраўніку Капыльскага раёна Анатолю Ліневічу. Анатоль Канстанцінавіч адзначыў, што гісторыя горада багатая, падзякаваў усім яго жыхарам за той уклад, які яны ўносяць у развіццё роднага краю, пажадаў, каб будучыя пакаленні прадоўжылі гэтыя слаўныя традыцыі.

Ганаровае права падняць сцяг горада было дадзена ветэранам працы Уладзіміру Касінскаму і Зінаідзе Мысінай.

З віншаваннямі да землякоў звярнулася і дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч. Ад Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь яна ўзнагародзіла Ганаровымі граматамі дырэктара ДУА «Камсамольскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Васіля Труса, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» Льва Канапляніка, урача функцыянальнай дыягностыкі УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» Ірыну Гулевіч, а Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручыла ўрачу-метадысту арганізацыйна-метадычнага кабінета УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» Міхаілу Роўбуцю.

■ Людміла Ніжэвіч уручае Ганаровую грамату Ірыне Гулевіч
■ Людміла Ніжэвіч уручае Ганаровую грамату Ірыне Гулевіч

Капылян са святам таксама павіншавалі госці з Расіі, Літвы, намеснік генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» Міхаіл Сяўрук, благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Адным з яскравых момантаў свята стала ўручэнне расійскімі гасцямі традыцыйнай арэнбургскай пуховай хусткі з выявамі гербаў Капыля і Арэнбурга, а Міхаіл Сяўрук уручыў сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета.

■ Анатоль Ліневіч атрымлівае ад Міхаіла Сяўрука сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета
■ Анатоль Ліневіч атрымлівае ад Міхаіла Сяўрука сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета

Затым на плошчы з’явілася карэта з князем і княгіняй, якія ўшанавалі тых, хто занесены ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна. Як мы паведамлялі раней, яна папоўнілася дзевяццю імёнамі нашых землякоў.

IMG_2723-1

IMG_2468-1

Вядома ж, нельга ўявіць жыццё нашага горада без прамысловых прадпрыемстваў і сферы абслугоўвання насельніцтва. Менавіта ім быў прысвечаны наступны тэматычны блок.

IMG_2565-1

Прадоўжылі святочную дэманстрацыю маладыя сямейныя пары з усіх куткоў раёна, павіншавалі немаўлят, якія з’явіліся на свет напярэдадні дня нараджэння Капыля, прайшло дэфіле «Мая каляска — мая казка», якое падрыхтавалі бацькі выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў горада.

IMG_2610-1

IMG_2633-1

IMG_2669-1

IMG_2660-1

Запамінальным стаў і парад дажыначных караваяў ад гаспадарак Капыльшчыны. Самы святочны, прыгожы і значны каравай быў прызначаны галоўнаму віноўніку ўрачыстасці — Капылю. Услед за ім святочнае шэсце накіравалася ў зону адпачынку.

IMG_2685-1

Кожны блок праграмы суправаджаўся выступленнем самадзейных артыстаў Капыльшчыны і гасцей. Адны з іх — заслужаны аматарскі калектыў Беларусі, фальклорны ансамбль «Дударыкі» пад кіраўніцтвам нашага земляка Дзмітрыя Ровенскага.

IMG_2535-1

IMG_2556-1

IMG_2599-1

IMG_2428-1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *