О работе учреждений образования Копыльщины и Копыльского опытного лесхоза шла речь на VI сессии районного Совета депутатов

Актуально Мясцовая ўлада

Як адзначыў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Аляксандр Дубіна, на працягу апошніх пяці гадоў сістэма адукацыі Капыльскага раёна дынамічна развіваецца.

Педагагічны працэс у школах і гімназіі ажыццяўляюць 509 педагогаў (вышэйшую адукацыю маюць 466 (91,6%); вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю — 407 (80,0%).

У 2017/2018 годзе навучэнцамі ўстаноў адукацыі раёна на абласным этапе алімпіяды атрымана 6 дыпломаў і 1 — на рэспубліканскім. За апошнія пяць гадоў 19 навучэнцаў раёна ўзнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў. У 2017/2018 навучальным годзе 17 вучняў атрымалі атэстаты асобага ўзору з узнагароджаннем залатымі (сярэбранымі) медалямі. 79% выпускнікоў паступаюць у ВНУ і ССНУ Рэспублікі Беларусь.

Будзе прадоўжана аптымізацыя ўстаноў адукацыі з улікам магчымасцей падвозу навучэнцаў і набыцця школьных аўтобусаў. Не застанецца без увагі ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна: замена састарэлай камп’ютарнай тэхнікі, школьнай мэблі, спартыўнага інвентару. Плануецца пашырэнне спектра адукацыйных паслуг на платнай аснове ва ўстановах дашкольнай, дадатковай і агульнай сярэдняй адукацыі. Неабходна актывізаваць работу па прадухіленні супрацьпраўных дзеянняў сярод падлеткаў праз уцягванне іх у дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах, спартыўных секцый, спаборніцтвы, культурна-масавую работу, грамадска-карысную працу і г.д.

Пытанне аб рабоце Капыльскага вопытнага лясгаса было разгледжана з выездам на аб’екты ўстановы.

■ Падчас наведвання ляснога гадавальніка
■ Падчас наведвання ляснога гадавальніка

Спачатку дэпутаты наведалі пастаянны лясны гадавальнік і дэндрапарк. У лясгасе, як расказаў яго дырэктар, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ульдзіновіч, вядзецца мэтанакіраваная работа па стварэнні лясных культур цвердалістых парод. З гэтай мэтай штогод на плошчы каля 47 га праводзяцца пасадкі лясных культур: дуба, ясеня і клёна. Патрэбу ў якасным пасадачным матэрыяле плануецца поўнасцю вырашыць пры дапамозе ляснога гадавальніка. У 2017 годзе пачалася і сёлета праходзіць яго поўная рэканструкцыя. Там плануецца вырошчваць шырокі спектр дэкаратыўных парод, якія карыстаюцца пастаянным попытам у насельніцтва і розных арганізацый.

Народныя выбраннікі таксама пабывалі на тэрыторыі Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва, азнаёміліся з дрэваапрацоўчай вытворчасцю ў Колаўскім лясніцтве. За перыяд 2011–2017 гадоў праведзена комплексная мадэрнізацыя цэха дрэваапрацоўкі. Гэта дазволіла пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі, павялічыць аб’ём перапрацоўкі сыравіны, вытворчасць і рэалізацыю піламатэрыялаў. Выручка цэха дрэваапрацоўкі на сёння складае каля 60% ад агульнай выручкі лясгаса. Як адзначыў Сяргей Ульдзіновіч, апошнім часам усе лясгасы значна павялічылі аб’ёмы лесанарыхтоўкі. Звязана гэта ў першую чаргу з усыханнем (пашкоджаннем караедам) лясных насаджэнняў. З працэсам высечкі, догляду і распрацоўкі пашкоджаных участкаў удзельнікі сесіі азнаёміліся на тэрыторыі Колаўскага лясніцтва.

Шмат уражанняў пакінула экскурсія па экалагічнай сцежцы «Сцяжынка нашых адкрыццяў».

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.