15 августа католики празднуют Успение Пресвятой Девы Марии

Духоўнасць

Раннія хрысціянскія помнікі ўтрымліваюць розныя і часцяком супярэчлівыя звесткі пра тое, дзе і як доўга жыла Маці Божая пасля заканчэння зямнога жыцця Хрыста.

Maryja-NMP2-Kopiowanie

Таксама недакладныя звесткі пра смерць і пахаванне Маці Божай. У большасці тэкстаў згадваецца наступны сюжэт: пасля ўшэсця Ісуса Хрыста на неба Панна Марыя жыла ў Ерусаліме пад апекай і клопатам Яна Багаслова, тварыла малітвы ў чаканні сустрэчы з Сынам. За тры дні да скону Панны Марыі да яе з’явіўся архангел Гаўрыіл і абвясціў аб хуткім пераходзе да шчаснага Унебаўзяцця.

Найсвяцейшая Маці Божая паклікала ўсіх апосталаў, каб з імі развітацца. Яна завяшчала, каб цела яе пахавалі ў Гефсіманіі паблізу Ерусаліма, паміж трунамі яе бацькоў і Юзафа. На трэці дзень да месца пахавання Марыі прыйшоў апостал Тамаш, які не быў пры сконе Найсвяцейшай Панны. Пасля раскрыцця грабніцы выявілася, што рэшткі Маці Божай адсутнічаюць. Замест іх у грабніцы былі ружы.

Успаміну пра смерць Божай Маці Марыі і яе цялеснае ўшэсце на нябёсы прысвечана святкаванне Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. І хоць у яе Унебаўзяцце людзі верылі на працягу стагоддзяў, толькі ў 1950 годзе папа Пій XII дэкрэтам афіцыйна прыняў догмат аб цялесным Ушэсці Маці Божай на неба. У гэтым догмаце адбілася вера, якой спрадвеку прытрымлівалася царква.

У дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе традыцыя ў знак падзякі прыносіць першыя плады новага ўраджаю ў дар касцёлам і капліцам, прысвечаным ёй. Як і ў іншыя святы шанавання Божай Маці, у гэты дзень для вернікаў абавязковыя наведванне імшы і здзяйсненне малітваў.

Парадак службаў

15 жніўня. Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — св. Імша ў касцёле Святых Пятра і Паўла ў Капылі а 9.00 і 18.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *