Депутат парламента Людмила Нижевич отметила труд женщин-комбайнеров

Актуально Ураджай - 2018 Экономика

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член рэспубліканскай структуры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Людміла Ніжэвіч ушанавала жанчын-камбайнераў сваёй выбарчай акругі, якія задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі гэтага года.

■ Людміла Ніжэвіч (справа) і камбайнер ААТ «Скабін» Таццяна Волкава
■ Людміла Ніжэвіч (справа) і камбайнер ААТ «Скабін» Таццяна Волкава

Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі «БСЖ — жанчынам жніва». Да віншавальнай місіі далучыліся старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

■ Анатоль Ліневіч віншуе камбайнера ААТ «Капыльскае» Валянціну Бярновіч
■ Анатоль Ліневіч віншуе камбайнера ААТ «Капыльскае» Валянціну Бярновіч

Усе ўшанаваныя жанчыны вырашылі ў гэту гарачую пару падтрымаць сваіх мужоў. Калі Таццяна Волкава з ААТ «Скабін» ужо трэці сезон прыходзіць на дапамогу сваёй другой палавінцы, то Валянціна Бярновіч з ААТ «Капыльскае» і Таццяна Нераненя з філіяла «Лакнея» зрабілі гэта ўпершыню.

■ Камбайнер філіяла «Лакнея» Таццяна Нераненя
■ Камбайнер філіяла «Лакнея» Таццяна Нераненя

— Я не магу знаходзіцца ўбаку, калі нашы жанчыны так самааддана дапамагаюць убіраць ураджай, — падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. — Хочацца адзначыць, што іх старанні сапраўды патрэбны. Прыемна, што ў няпростых умовах яны знаходзяцца побач з мужамі. А Падзячныя пісьмы і невялікія сувеніры няхай узнімуць ім настрой.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *