Районный праздник «Дожинки-2018» пройдет в агрогородке Новые Докторовичи

2018-2020 - год малой Родины Добраўпарадкаванне

У рамках падрыхтоўкі да раённага свята «Дажынкі-2018», месцам правядзення якога прызначаны аграгарадок Новыя Доктаравічы, арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна вядуць работы па навядзенні парадку.

IMG_9951

Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, быў складзены план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторыі населенага пункта, абсталяванні розных аб’ектаў. Значная работа праведзена па зносе старых будынкаў, гаспадарчых пабудоў як у самім аграгарадку, так і ў вёсцы Доктаравічы. Зроблена таксама расчыстка парку-помніка ля Доктаравіцкай сярэдняй школы, дзе былі спілаваны і прыбраны аварыйныя, сухія і паваленыя дрэвы. Добраўпарадкоўваюцца скверы, высаджваюцца зялёныя насаджэнні, ідзе замена агароджы на цэнтральнай вуліцы.

Вялікі аб’ём работ праводзяць гаспадары свята — работнікі КСУП «Доктаравічы». Набывае сучасны выгляд цэнтральная частка аграгарадка: тэрыторыя каля адміністрацыйнага будынка сельгаспрадпрыемства, танцавальная пляцоўка, амфітэатр. З’явяцца тут і новыя аб’екты, у прыватнасці — дзіцячая пляцоўка, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі змогуць праводзіць вольны час. Добраўпарадкаваннем тэрыторый сацыяльна-культурных аб’ектаў займаюцца таксама работнікі сельвыканкама,  аддзялення паштовай сувязі, сферы культуры, гандлю і інш.              

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *