Председатель Минского областного комитета профсоюза работников АПК Михаил Бода поздравил лидеров жатвы

Актуально Ураджай - 2018 Экономика

Згадзіцеся: прыемна, калі дасягнутыя вынікі не застаюцца незаўважанымі, а, наадварот, іх адзначаюць і працаўніка віншуюць.

Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода іншаваў тысячнікаў разам са старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Сцяпурай узнагародзілі механізатараў і вадзіцеляў, якія дасягнулі значнага выніку — намалацілі або перавезлі тысячу тон збажыны. 

■ Міхаіл Бода, Сяргей Сямашка, Аляксандр Майса, Мікалай Маркоўскі,  Анатоль Ладыга
■ Міхаіл Бода, Сяргей Сямашка, Аляксандр Майса, Мікалай Маркоўскі, Анатоль Ладыга

ААТ «Ціміразеўскі». Поле амаль на самым краі Капыльскага раёна. Яго аграрыі гаспадаркі называюць «за маяком». Менавіта тут шчыруе экіпаж камбайна ў складзе Аляксандра Майсы і Сяргея Сямашкі. І гэта — першы маладзёжны экіпаж у нашым раёне, які (па стане на 31 ліпеня) паказаў такі значны вынік  — 1008 тон намалочанай збажыны з 398 га. 

Міхаіл Тарасавіч Бода віншуе і паціскае рукі хлопцам, уручае каштоўныя падарункі і Падзячныя пісьмы.

—  Дасягнутыя вамі поспехі на ўборцы ўраджаю збожжавых з’яўляюцца ўзорам адказнасці, арганізаванасці і прафесійнага майстэрства, — гаворыць прафсаюзны лідар. — Ваша добрасумленная праца служыць асновай для забеспячэння харчовай бяспекі нашай краіны, уносіць значны ўклад у атрыманне важкага хлебнага каравая. Шчыра выказваем вам удзячнасць за старанную працу, а вашым сем’ям — за разуменне і падтрымку.

А тое, што без падтрымкі сям’і цяжка дасягнуць высокіх вынікаў, — бясспрэчна. На гэтым моманце зрабіла акцэнт і Ірына Сцяпура:

— Так, вашы другія палавінкі вельмі хвалююцца пра тое, якіх вынікаў вы дасягнулі. Таму з радасцю віншую вас і жадаю, каб і надалей вы паказвалі такія ж высокія рэзультаты.

Прагучалі шчырыя словы ад дырэктара ААТ «Ціміразеўскі» Анатоля Ладыгі і спецыяліста па ідэалагічнай рабоце гэтай жа гаспадаркі Кацярыны Панцэвіч. Маладыя механізатары не стрымлівалі радасных усмешак.

— За рулём камбайна працую ўжо не першы год, — дзеліцца ўражаннямі Аляксандр Майса. — Гэта маё шостае жніво. Але такі значны вынік — другі раз. Лічу, што ў нашай камбайнерскай рабоце галоўнае — зладжанасць і ўзаемаразуменне.

Тут жа на полі і яшчэ адзін пераможца — вадзіцель Мікалай Маркоўскі, які на МАЗ-555142 па стане на 31 ліпеня перавёз 1009 тон збажыны. Таму віншаванні ад гасцей прымаў і ён.

— Для вадзіцеля галоўнае — працаваць разам з добрымі механізатарамі і, вядома ж, не ленавацца, — раскрыў свой сакрэт поспеху Мікалай Іосіфавіч.

Далей «віншавальны» шлях прывёў ганаровых гасцей у філіял «Лакнея», дзе добры вынік на адвозцы збожжа — а гэта ні многа ні мала 1011 тон — на МАЗ-5516 паказаў Валерый Дзямідчык. Таму гэтымі гарачымі не толькі па-працоўнаму днямі ён таксама прымаў словы падзякі і падарункі.

■ Валерый Дзямідчык, Алег Шахновіч, Зоя Дайняк, Ірына Сцяпура, Аляксандр Карповіч і Вераніка Лепяціла
■ Валерый Дзямідчык, Алег Шахновіч, Зоя Дайняк, Ірына Сцяпура, Аляксандр Карповіч і Вераніка Лепяціла

Да віншаванняў далучыліся галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, кіраўнік гаспадаркі Алег Шахновіч, спецыяліст РА РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк, якія адзначылі несумненную важнасць працы хлебаробаў і пажадалі на дасягнутым не спыняцца. А добрая песня ў выкананні самадзейнага артыста Аляксандра Карповіча, ды яшчэ пад гукі акардэона, як мага лепш паспрыяла стварэнню добрага працоўнага настрою.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *