В деревне Великая Раевка Копыльского района торжественно открыли зону отдыха «Агрохутор»

2018-2020 - год малой Родины Актуально Праздник

Органы мясцовага кіравання і самакіравання Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў добра разумеюць тыя задачы, якія стаяць перад імі па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і развіцця тэрыторыі сельсавета.

Тут праводзіцца грунтоўная работа па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах. І прыкладаў таму нямала. Прынамсі, у мінулым годзе плённа працавалі па захаванні старых сядзіб у вёсцы Савічы.  Сёлета вялікая ўвага надаецца Цімкавічам, Вялікай Раёўцы. І ў гэтым змаглі ўпэўніцца ўдзельнікі і госці традыцыйных святаў вёсак, якія ў мінулыя выхадныя прайшлі ў названых населеных пунктах.

Дзве падзеі чырвонай ніткай прайшлі праз свята, што адбылося 7 ліпеня ў Вялікай Раёўцы: пасля рэканструкцыі быў адкрыты трохкватэрны дом, а таксама перарэзана чырвоная стужка перад уваходам у зону адпачынку «Аграхутар», якая размясцілася ў цэнтры вёскі — у парку, што быў пасаджаны вяскоўцамі ў 1964 годзе.

IMG_4115

▪ Людміла Ніжэвіч, Анатоль Ліневіч (на першым плане) на ўваходзе ў зону адпачынку
▪ Людміла Ніжэвіч, Анатоль Ліневіч (на першым плане) на ўваходзе ў зону адпачынку

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, яго намеснікі Віталь Ракевіч і Аляксандр Ліпніцкі, намеснік галоўнага інжынера ААТ «Крыніца» Юрый Марозаў, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» Іван Дамашэвіч, кіраўнікі некаторых сельвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны. І, вядома ж,  мясцовыя жыхары, якія, па вялікім рахунку, і зрабілі сваімі рукамі тую прыгажосць, якой любаваліся госці і ўдзельнікі свята.

А паглядзець на самай справе ёсць на што. Гады два таму распачалі наводзіць парадак вакол помніка, устаноўленага ў памяць жыхароў гэтай і навакольных вёсак. Дзякуючы ініцыятыве і ўменню арганізаваць справу, якія ў поўнай ступені ўласцівы Івану Дамашэвічу, а таксама стараннасці вяскоўцаў парк ператварыўся ў цудоўную зону адпачынку.

IMG_4138

IMG_4186

IMG_4192

IMG_4134

IMG_4147

IMG_4155

IMG_4190

IMG_4140

IMG_4128

Кветкі, роўныя дарожкі, абапал якіх устаноўлены лаўкі, дзіцячая пляцоўка з горкай, арэлямі, іншым абсталяваннем для адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак. Не забыліся нават пра такі элемент, як горка, якая зімой, калі яе пакрые снег, стане любімым месцам для забаў мясцовай дзятвы.

IMG_4123

IMG_4157

Асобна трэба сказаць пра лаўкі. Іх шмат. Я нават збілася з ліку, калі паспрабавала іх падлічыць. Кожная — не падобная на іншую і мае сваю назву. Практычна ўсе лаўкі зроблены з падручных матэрыялаў, так што затраты на вытворчасць невялікія. Больш каштоўныя тыя любоў, стараннасць і фантазія, якія праявілі майстры. Дарэчы, падчас свята вёскі было арганізавана галасаванне і аўтары лепшых лавак былі адзначаны прэзентамі.

Атрымалі заслужаныя падарункі і іншыя героі дня: шматдзетныя сем’і, самыя старэйшыя і малодшыя жыхары вёскі, дбайныя гаспадары і кулінары, рупліўцы, якія стараліся на добраўпарадкаванні зоны адпачынку.

IMG_4409

IMG_4376

Асабліва хвалюючым быў гэты дзень для трох сем’яў — Кашкан, Ярашэвічаў і Гурцкіх, прадстаўнікам якіх Іван Дамашэвіч уручыў ключы ад новых кватэр.

▪ Ключы ад новай кватэры ў адбудаваным доме  атрымлівае сям'я Кашкан
▪ Ключы ад новай кватэры ў адбудаваным доме атрымлівае сям’я Кашкан

IMG_4219

Вольга і Міхаіл Кашкан маюць чацвёра дзяцей. Малодшай Сафійцы няма яшчэ і двух годзікаў, Фёдар збіраецца ў дзіцячы садзік, Аляксандр і Ягор перайшлі, адпаведна, у пяты і трэці класы. На Капыльшчыну яны пераехалі зусім нядаўна з Уздзенскага раёна. Муж — вадзіцель, жонка мае прафесію заатэхніка. Для іх гэта першая ўласная кватэра.

— Мы вельмі ўдзячны, што атрымалі гэту кватэру. Нам там падабаецца, — дзеліцца Вольга. — Тры пакоі, ёсць усе зручнасці, паравое ацяпленне. Паціху набываем мэблю. Увогуле, Вялікая Раёўка прыйшлася нам даспадобы.

IMG_4345

IMG_4279

IMG_4199

IMG_4216

IMG_4212

IMG_4197

Мабыць, нішто так не збліжае людзей як шчырыя словы прызнання, сардэчныя пажаданні і вясёлыя песні. Усяго гэтага на свяце вёскі гучала ўдоваль. Віншавалі вяскоўцаў паважаныя госці, якія жадалі ім усіх даброт. А сваю творчасць усім прысутным дарылі артысты Кухчыцкага сельскага Дома культуры Клецкага раёна. І ўвечары вяскоўцаў чакалі забавы: танцавальная і гульнёвая праграмы, а таксама галоўны сюрпрыз — прыгожы святочны феерверк.

Спецыяльна для «СП»

На пытанні карэспандэнта адказаў Іван ДАМАШЭВІЧ, дырэктар ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца»:

— Іван Віктаравіч, ці адчуваеце маральнае задавальненне?

— Безумоўна. Радуе, што столькі людзей сабралася. Гэта таксама важны аспект. Вёска Вялікая Раёўка не самая шматлюдная ў раёне, але тым не менш, яна жывая. За два гады павялічылася колькасць дзетак на 15 чалавек, і гэта вялікі плюс. Вядома, ёсць задавальненне ад таго, што робім.

— Усе Вам падзяку выказваюць, кажуць, што Вы такі малайчына, што рушылі вёску наперад. У любым выпадку аднаму ўсё рабіць складана. Быў, напэўна, нейкі штаб?

— Вядома, у нас ёсць каманда аднадумцаў. Можа шмат у чым была і мая ініцыятыва. Але галоўнае правільна накіраваць людзей, каб атрымаць вынік.

— Сродкі прыйшлося вялікія ўкласці?

— Па тым маштабе, што мы зрабілі, сродкі ўкладзены мінімальныя, таму што амаль усё, што Вы бачыце — гэта прыродны матэрыял. Ён назапашваўся ўвесь год у працэсе добраўпарадкавання вёскі, высечкі і падчысткі пустуючых участкаў, парку. Хацелася б вялікую падзяку выказаць жыхарам вёскі, якія сабралі больш за 300 рублёў на добраўпарадкаванне. Мы плануем гэтыя грошы выдаткаваць на асвятленне парку. Удзячны таксама фундатарам. Яны дапамагалі ў вырабе лавак, за спонсарскія сродкі набыта дзіцячая горка. Хацелася б падзякаваць Генадзю Занкевічу, Алегу Сераму і яго напарніку Раману Сокалу, Аляксандру Ганчарову, фермеру нашаму Уладзіміру Сухаверу. Выказваю таксама ўдзячнасць работнікам адміністрацыі нашага філіяла (яны з зімы ўдзельнічалі ва ўсіх суботніках, што мы арганізоўвалі) і ўсім вяскоўцам, якія працавалі разам з намі.

Не хавалі захаплення

Марыя СТРУЖКО, старшыня Семежаўскага сельвыканкама:

— Была прыемна ўражана ўбачаным. Тэрыторыя парку змянілася да непазнавальнасці. Вельмі спадабалася дзіцячая пляцоўка і, вядома ж, — лаўкі. Цудоўна, што сабралася шмат людзей, падрыхтавана цікавая праграма.

Ганна ЛУПАНОС, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца»:

— Мне здаецца, што свята нашай вёскі падрыхтавана на самым высокім узроўні. Столькі цеплыні ўкладзена, працы, душы, любові да роднага краю. У гэтам, лічу, заслуга Івана Віктаравіча Дамашэвіча, які змог згуртаваць людзей на такую працу. Стараліся ўсе: і ветэраны, і дзеткі, і прадстаўнікі працоўнага калектыву філіяла. Дай Бог нашай капыльскай зямлі яшчэ болей такіх таленавітых кіраўнікоў.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *