Праздник деревни отметили в Потейках

Мясцовая ўлада Праздник

У цэнтры аграгарадка Пацейкі з ранку панавала ажыўленне: арганiзаваны гульнёвыя атракцыёны, працавалi гандлёвыя аб’екты. Кiраўнiцтва ААТ «Прагрэс 2010» для вяскоўцаў накрыла святочны стол i частавала мяснымi cтравамi i розным печывам.

Падчас гумарыстычна-спартыўнай эстафеты i вяскова-дваравога валейбола змаглi ўбачыць жыхары вёскi, якая спрытная, дужая і вынослівая моладзь працуе ў ААТ «Прагрэс 2010» i «Душава». Ацанiлi вяскоўцы таксама i конкурс дзiцячага малюнка на асфальце, прысвечаны Году малой радзiмы.

Святочнае мерапрыемства адкрыў старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвiрко, якi ў сваім выступленні адзначыў вялікі ўклад мясцовага сельгаспрадпрыемства ў добраўпарадкаванне аграгарадка, а таксама жыхароў. Павіншаваў усіх са святам і адзначыў: «Пацейкi вядуць свой пачатак з даўнiх часоў, аж з 17 стагоддзя. За гады свайго iснавання яны не памянялі сваё аблiчча i статус, але засталiся добрыя традыцыi, якiя перадавалiся з пакалення ў пакаленне — гэта працавiтасць i адданасць сваёй зямлi».

■ Віншаванні ад Сяргея Цвірко (трэці злева) і Валерыя Тароцькі прымае Яўгенія Шкурская (у цэнтры)
■ Віншаванні ад Сяргея Цвірко (трэці злева) і Валерыя Тароцькі прымае Яўгенія Шкурская (у цэнтры)

Аб годных, працавітых людзях вёскі расказвала вядучая свята, супрацоўнік Капыльскага РЦК  Любоў Галубовiч. Такое свята заўсёды праходзіць з падарункамі. I першымi, хто падняўся на сцэну, былi тыя сем’i, якiя маюць дзетак да года. Гэта Аляксандр Кароль i Людмiла Скуратовiч, Сцяпан i Юлiя Ляшкевiчы, Арцём i Вiкторыя Фiлончыкі, Павел i Ульяна Тароцькi, Генадзь i Iрына Мацюхiны, Iван i Надзея Каляда.

■ У цэнтры ўвагі - сем’і, якія маюць дзетак да года
■ У цэнтры ўвагі — сем’і, якія маюць дзетак да года

Дзмiтрый Краўчанка i Аляксандр Дубовiк займаюць актыўную жыццёвую пазiцыю, удзельнiчаюць у грамадскім жыццi сельсавета i з’яўляюцца членамi маладзёжнага парламента, створанага пры раённым Савеце дэпутатаў.

Не забыліся павіншаваць і тых гаспадароў, якiя не цураюцца хатняй гаспадаркі — трымаюць на падвор’і кароў. На сцэну былi запрошаны сем’i Iвана i Наталлi Мiнiчаў, Аляксандра i Людмiлы Козелаў, Сяргея i Алены Агiевiчаў, Мiкалая i Галiны Кандраценкаў. Усiм iм былi ўручаны сертыфiкаты на атрыманне сена для хатняй жывёлы.

У намінацыі «Лепшае падвор’е» падзякі і падарункі ад сельвыканкама і ААТ «Прагрэс 2010» атрымалі гаспадары, якія пражываюць па вуліцы Цэнтральнай, — сем’і Шафарэнка і Гірко, па Лясной — сям’я Давыдзенка, па Юбілейнай — сем’і Філончык і Тароцькі. У іх самыя дагледжанныя сядзібы. А яшчэ — гэтыя гаспадары  прымаюць актыўны ўдзел у навядзенні парадку ў аграгарадку.

Лепшых працаўнiкоў ААТ «Прагрэс 2010» павіншаваў яго кiраўнiк Валерый Тароцька. Усiм перадавiкам вытворчасцi былi ўручаны грашовыя прэмii.

Турысты, якія праязджаюць праз аграгарадок, доўга разглядаюць незвычайнае аўто. Размаляваны савецкі аўтамабіль ГАЗ-21 «Волга», выклiкае вялікую цікавасць. I ўсё гэта дзякуючы намаганням Яўгенii Шкурскай, галоўнага эканамiста ААТ «Прагрэс 2010» —па прафесii, а ўвогуле, мастака — па прызванні. За гэта ёй таксама дзякавалі на свяце.

А святочны настрой сваiмi вясёлымi i цёплымi музычнымi кампазiцыямi дарыў прысутным вакальны ансамбль «Сяброўкi» раённага Цэнтра культуры пад кiраўнiцтвам Валянцiны Зарамбоўскай.

IMG_8136

IMG_8217

IMG_8268

Да позняй ночы ў аграгарадку Пацейкi гучалі песні, сучасныя танцавальныя мелодыi. Яшчэ адным цудоўным падарункам святочнага дня стаў маляўнічы феерверк.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *