Ко Дню семьи, любви и верности была приурочена торжественная выписка из родильного отделения Копыльской ЦРБ

Актуально Грамадскія аб’яднанні

Героямі дня сталі Святлана Мігель і яе нованароджаная дачушка Маргарыта з аграгарадка Старыца.

■ Сяргей Пацяйковіч, Святлана Мігель з мужам Алегам і дачушкамі Вікторыяй і Маргарытай, Марына Гайдзель
■ Сяргей Пацяйковіч, Святлана Мігель з мужам Алегам і дачушкамі Вікторыяй і Маргарытай, Марына Гайдзель

Дарэчы, ім пашчасціла ўдвая. Напярэдадні яны атрымлівалі віншаванні і падарункі з нагоды Дня Незалежнасці.

Медыцынскія работнікі вельмі пастараліся, каб мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Была падрыхтавана цікавая забаўляльная праграма, прыгожа аформлены ўваход у корпус ЦРБ, гучала музыка і святочныя «залпы» з хлапушак.

Віншаванні з нараджэннем выказалі галоўны ўрач УАЗ «Капыльская ЦРБ» Сяргей Пацяйковіч і яго намеснік па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Гайдзель. Адным з асноўных пажаданняў было мацаваць сям’ю і праз некаторы час ізноў вярнуцца сюды, але ўжо па трэцяе дзіця — хлопчыка.

Шчаслівыя бацькі Святлана і Алег не хавалі сваіх эмоцый і выказвалі вялікую ўдзячнасць за такую ўрачыстасць.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *