Лепшыя сярод афіцэраў

Актуально Новости

С. Сяргееў, Г. Ярмолік, І. Ліпніцкі

Экспертна-крыміналістычная група (ЭКГ) Капыльскага РАУС у складзе старшага эксперта-крыміналіста маёра міліцыі Генадзя Ярмоліка і эксперта маёра міліцыі Сяргея Сяргеева па выніках работы за 2010 год ужо другі год запар прызнана лепшай сярод сваіх калег з райаддзелаў Мінскай вобласці. Поспех невыпадковы. Гэта – вынік напружанай працы афіцэраў-крыміналістаў. Вось толькі некалькі лічбаў: усяго за мінулы год ім прышлося 542 разы выязджаць на месцы здарэнняў (часам па 5-6 выездаў за суткі), па выніках 220 выездаў узбуджаны крымінальныя справы. Праведзена 302 крыміналістычныя экспертызы і 12 даследаванняў.

Раскрыццю злачынстваў садзейнічала прымяненне крымінальных калекцый, картатэк, а таксама адабранне слядоў і рэчавых доказаў у 54 выпадках.

Лепшым па выніках мінулага года сярод афіцэраў груп інфармацыйнага забеспячэння прызнаны таксама маёр міліцыі Ігар Ліпніцкі. Кіраўніцтва райаддзела, УУС Мінаблвыканкама неаднаразова адзначала працу афіцэра міліцыі па своечасовым і якасным ўводзе крымінальнай інфармацыі ў Адзіны банк даных, аналізе аператыўнай абстаноўкі, наладжаны ім прафілактычны ўлік.

Перадавым афіцэрам уручаны пасведчанні аб прызнанні лепшымі па выніках аператыўна-службовай дзейнасці  за 2010 год з уручэннем вымпела “Лепшы па прафесіі”.

Уладзімір СКРЫПІНСКІ.

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *