На районном семинаре по животноводству говорили о повышении качества молока

Экономика

Пытанне якасці малака заўсёды з’яўляецца актуальным для сельгасвытворцаў. Гэты прадукт — пастаянная, штодзённая крыніца даходаў.

tn_239040_b78aa03ce4ed

Адкрываючы раённы семінар па жывёлагадоўлі, які прайшоў на малочнатаварным комплексе «Ванелевічы», старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч адзначыў, што перапрацоўшчыкі апошнім часам прад’яўляюць вельмі жорсткія патрабаванні да якасці малака. Калі спецыялісты зоаветслужбы будуць выконваць усе тэхналогіі, то задача, якую паставіў кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка па выхадзе да 2020 года на вёсцы на зарплату да 1000 рублёў, будзе вырашана. Для гэтага спецыялісты, і ў першую чаргу ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі-селекцыянеры, асемянатары, павінны займацца статкам. Іх работа павінна заключацца ў  забеспячэнні здароўя жывёлы. Таму неабходна выпрацаваць пэўную сістэму.

Самым галоўным бічом дойнага статка з’яўляюцца мастыты. Пра гэта захворванне гаварылі ў сваіх выступленнях галоўны ветэрынарны ўрач раёна Сяргей Цыганкоў і ветурач-гінеколаг ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Сцяпанаў.

Яны падкрэслілі, што верагоднасць захворвання каровы мастытам залежыць ад шматлікіх фактараў: умоў утрымання, кармлення, індывідуальных асаблівасцей жывёлы, паспяховасці правя-дзення прафілактычных мерапрыемстваў.

Пры нездавальняючым утрыманні ў жывёлагадоўчым памяшканні могуць развівацца патагенныя мікраарганізмы, якія выклікаюць мастыт. Яны лёгка перадаюцца праз даільныя апараты і паветрана-кропельным шляхам.

Недастатковае, незбалансаванае кармленне зніжае імунітэт і можа выклікаць цэлы спектр захворванняў, у тым ліку і мастыт.

Да індывідуальных асаблівасцей жывёлы адносяць яе фізіялагічны стан, узрост, агульны стан арганізма, спадчыннасць.

Адным са сродкаў прафілактыкі захворвання з’яўляецца вакцынацыя. Але для стварэння ўстойлівага імунітэту неабходны комплексныя даследаванні мікрафлоры гаспадаркі з мэтай выяўлення найбольш распаўсюджаных узбуджальнікаў мастыту. Для прафілактыкі можна выкарыстоўваць антыбіётыкі, якія з’яўляюцца найбольш распаўсюджаным лекавым сродкам пры гэтым захворванні. Але самым даступным метадам прафілактыкі ўсё ж з’яўляецца строгае захаванне гігіены, асабліва ў працэсе даення.

На пытаннях якасці малака і ўзмацненні патрабаванняў спынілася загадчык лабараторыі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Ала Стасевіч.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *