Бобовнянский сельсовет: что, где, когда…

Мясцовая ўлада

Gazeta

▪ Жыхары аграгарадка Пясочнае рыхтуюцца да свята вёскі, а Ляснога — да Дня моладзі. У населеных пунктах ідзе абкошванне пустуючых сядзіб, знос старых пабудоў, рамонт агароджаў. Работнікі культуры працуюць над распрацоўкай сцэнарыяў.

▪ У в. Цялядавічы працягваюцца работы па падрыхтоўцы да святкавання 220-годдзя мясцовай царквы. Днямі знесены стары пустуючы дом. Завезены матэрыялы, і пачалося будаўніцтва шляху да храма праз парк.

▪ Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшлі ўрачыстыя мітынгі ў Пясочным, Лясным, Бабоўні, на грамадзянскіх могілках у Клецішчы.

▪ Штотыдзень прымае гасцей зона адпачынку ў Лаўскім лесе. Тут для іх праводзяцца экскурсіі па зямлянках, наведвальнікі праходзяць па сцежцы здароўя, частуюцца салдацкай кашай і фітачаем.

▪ Працягваюцца работы па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага. Так, ужо выкашана 10 сотак у Засцеб’і і 15 — на Выні. Зараз апрацоўваюцца ўчасткі ў Каласаўшчыне.

▪ У Думічах падчас сходу грамадзян звярнуліся да насельніцтва з просьбай сабраць фінансавыя сродкі. Яны пайшлі на абкошванне грамадзянскіх могілак і на высечку зарасніку.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *