Чым заняць падлеткаў

Маладзёжная палітыка

Пасяджэнне каардынацыйнага савета па рабоце з моладдзю было прысвечана правядзенню мерапрыемстваў з удзелам падлеткаў групы рызыкі. На яго былі запрошаны не толькі члены каардынацыйнага савета, але і намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі раёна і сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”. Вопытам сваёй работы падзяліліся намеснік дырэктара па  выхаваўчай  рабоце СШ № 3 г. Капыля Святлана Буткевіч, сацыяльны педагог Цімкавіцкай СШ Алена Макарэвіч, дырэктар Ляшнянскага СДК Лілія Шчэтко, дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці Валянціна Маліноўская. Пра работу грамадскай маладзёжнай арганізацыі па прадухіленні проціпраўных паводзін падлеткаў расказала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч. Саветам прынята рашэнне працягваць работу па занятасці падлеткаў у пазаўрочны час, замацаваць за сем’ямі, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, прадстаўнікоў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”, актывізаваць работу з сельскай моладдзю і г. д.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *