На территории Слобода-Кучинского сельсовета проводилось озеленение

2018-2020 - год малой Родины

shutterstock_81582967

На тэрыторыі сельсавета масава праводзілася азеляненне. З улікам аптымальных тэрмінаў пасаджаны сквер з ліпак каля сельскага клуба ў в. Слабада-Кучынка, з’явіліся новыя насаджэнні каля будынка сельвыканкама. На гэтых работах былі заняты супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста, сельвыканкама, устаноў культуры, ФАПа.

У аграгарадку Старыца вядуцца работы па стварэнні парка адпачынку каля адміністрацыйнага будынка ААТ «Старыца-Агра». У рамках рэспубліканскага суботніка сумесна з мясцовымі жыхарамі, вучнямі школы высаджана каля 200 дэкаратыўных кустарнікаў, ліп, бярозак. Сёлета будзе разбіта дзіцячая пляцоўка, размечаны дарожкі. У перспектыве з’явіцца сцэна з лаўкамі, альтанкі. Праект распрацавалі спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Шмат работ праведзена па добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак, якіх на тэрыторыі сельсавета налічваецца 13. Для ўборкі смецця праводзілі суботнікі, высякалі кустарнікі, бураломныя дрэвы. Удзел у работах прымалі прадстаўнікі сацыяльнай сферы, сельвыканкама, ААТ «Старыца-Агра», ПАВП № 15, Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва, падшэфныя арганізацыі з Капыля. Абследаваны пад’езды да ўсіх грамадзянскіх могілак.

У рамках Указа № 100 вядзецца работа па пошуку нашчадкаў і зносе пустуючых сядзіб. На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 19 домаўладанняў, якія патрабуюць тэрміновага зносу. Два будынкі ў гэтым годзе ўжо ліквідаваны, два — у стадыі разборкі.

У рамках прафілактычнай  работы сельвыканкамам разам з зацікаўленымі структурамі праводзіцца падворны абход. Напрыклад, наконт пажарнай бяспекі ўжо праверана звыш 60 домаўладанняў. Працуе і санітарная камісія, якая выяўляе ў сядзібах беспарадак, выдае прадпісанні па ліквідацыі парушэнняў.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *