В гимназии № 1 г. Копыля состоялся районный этап республиканского творческого конкурса юных чтецов «Живая классика: посвящение моей Родине»

2018-2020 - год малой Родины Актуально

28 красавіка ў ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі»  адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме».

Удзельнікі конкурсу
Удзельнікі конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, пашырэння іх чытацкага кругагляду, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

У конкурсе браў  удзел 51 вучань з 17 устаноў адукацыі ў чатырох   ўзроставых катэгорыях: 1–4 класы, 5–6 класы, 7–8 класы, 9–10 класы. Пераможцы раённага этапа ў кожнай узроставай катэгорыі — Марыя Савіцкая, вучаніца 3 класа ДУА «Мажскі ВПК д/с – ПШ», Максім Няверка, вучань 6 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага», Аліна Мароз, вучаніца 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага», і Маргарыта Стыевіч, вучаніца 9 класа ДУА «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага», — прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.

У склад журы ўвайшла член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Цвірка, якая адзначыла наступнае: «Відаць было, што хлопчыкі, дзяўчынкі і іх настаўнікі вельмі сур’ёзна аднесліся да мерапрыемства. Былі прадуманы касцюмы, рэквізіт, музычнае афармленне нумароў.  Нават хваляванне не перашкодзіла дзецям выступіць дастойна. З непадробнай шчырасцю, пранікнёна, душэўна  гучалі з вуснаў школьнікаў вершы і проза  беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра родны край, яго жыхароў, пра прыгажосць і славу капыльскай зямлі».

Прыемна адзначыць, што, нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў і іх выдатную падрыхтоўку, журы прыняло рашэнне прысуджаць у кожнай з катэгорый па некалькі другіх і трэціх месц. Сапраўды, чытальнікі гэта заслужылі!

Наталля СЦЯПУРА,

метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *