В Копыльском районе газоснабжения прошло ХІ областное родительское собрание

Закон. Безопасность Сям'я

Яго назва — «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

IMG_2362

Аналагічныя сустрэчы былі арганізаваны адначасова ва ўсіх раёнах сталічнай вобласці. Размова такога кшталту практыкуецца даўно, але ўпершыню прайшла на базе прадпрыемства і з удзелам не толькі бацькоў, але і прадстаўнікоў працоўнага калектыву раёна газазабеспячэння. А папярэднічала ёй знаёмства бацькоў з абсталяваннем, якое выкарыстоўваецца Капыльскім РАНС для правя-дзення выратавальных аперацый (на здымку).

Былі разгледжаны актуальныя праблемы выхавання сучасных падлеткаў, прафілактыка сямейнага недабрабыту, дэвіянтных паводзін непаўналетніх. Ішла размова пра злачынствы супраць палавой недатыкальнасці падлеткаў, фарміраванне ў хлопчыкаў і дзяўчынак здаровага ладу жыцця і пазітыўных адносін да рэчаіснасці. На парадку дня стаялі таксама пытанні прафілактыкі гібелі непаўналетніх ад знешніх прычын, адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей, арганізацыя вольнага часу і аздараўлення хлопчыкаў і дзяўчынак у летні перыяд.

Медыятарам сходу выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Карпяленя, якая, перш чым пачаць абмеркаванне абазначаных праблем, прапанавала слова намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Ліпніцкаму. Аляксандр Мікалаевіч абазначыў асноўныя праблемы, якія тычацца непаўналетніх і маюць месца на тэрыторыі нашага раёна. Не сакрэт, што ў сваёй большасці дзеці бяруць прыклад з дарослых і ў першую чаргу арыентуюцца на паводзіны бацькоў. Таму так важна быць узорам для сваіх сыноў і дачок і прыкладваць усе намаганні, каб іх жыццё было бяспечным і шчаслівым.

У сваіх выступленнях эксперты — прадстаўнікі службаў аховы правапарадку, сацыяльнай абароны, медыкі, педагогі — пастараліся сканцэнтраваць увагу прысутных на асноўных складальніках бяспекі дзяцей. Вельмі да месца былі відэаролікі, якія адпавядалі заяўленай тэме і яскрава ілюстравалі словы спецыялістаў.

Прыемным дапаўненнем стаў міні-канцэрт, які падрыхтавалі для бацькоў выхаванцы ўзорнага калектыву «Кліа» (мастацкі кіраўнік Таццяна Ермаловіч) і навучэнцы СШ № 3 г. Капыля, якія займаюцца пад кіраўніцтвам Віктара Масквічова.

Маргарыта САКОВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *