Областной праздник, посвященный 73-й годовщине Великой Победы, прошел 8 мая в Борисове

Актуально Память Праздник

Пачалося яно з ускладання кветак да помніка «Ахвярам фашызму», затым прадоўжылася на цэнтральнай плошчы горада. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнічыя дэлегацыі з усіх раёнаў сталічнай вобласці. Капыльскую ўзначалілі старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Сярод самых ганаровых гасцей свята — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк з вёскі Рымашы Бабаўнянскага сельсавета.

Сярод удзельнікаў урачыстасці наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (трэці злева)
Сярод удзельнікаў урачыстасці наш зямляк Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (трэці злева)

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што сярод памятных дат у гісторыі адной з самых значных з’яўляецца Дзень Перамогі:

— Мы зноў і зноў перажываем той вялікі духоўны ўздым, які адчувалі нашы суайчыннікі ў момант заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Дзень Перамогі — гэта сапраўды свята са слязамі на вачах, бо ў ім злучаны і радасць, і горыч страт. Няма сям’і, якую не апаліла б сваім смяротным агнём гэта вайна. У гэтыя святочныя дні мы аддаём даніну глыбокай павагі тым, хто прынёс на алтар Перамогі самае дарагое — маладосць, здароўе і сваё жыццё. Яны, як і мы сёння, хацелі жыць, радавацца і ствараць, але вайна перакрэсліла іх лёсы. Мы ўдзячны салдатам і афіцэрам, партызанам і падпольшчыкам, усім, хто працаваў на вытворчасцях, вырошчваў хлеб, хто з гонарам прайшоў па цяжкіх дарогах вайны і ўнёс ратны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

■ На галоўнай сцэне - ганаровыя госці свята
■ На галоўнай сцэне — ганаровыя госці свята

Звяртаючыся да ветэранаў, Анатоль Міхайлавіч сказаў:

— Дарагія ветэраны! Нізкі паклон вам за Перамогу. Дзякуй за тое, што не шкадавалі сябе на фронце і ў тыле, за тое, што выстаялі, за тое, што адрадзілі з руін і попелу родную зямлю. Ваша стойкасць, мужнасць, само жыццё — годны прыклад для людзей розных пакаленняў. Мы ганарымся вамі, раўняемся на вас, сёння стараемся зрабіць усё магчымае, каб пакаленне пераможцаў жыло годна. Мы хочам, каб вы былі сагрэты цеплынёй і ўвагай. А для гэтага мы абавязаны працаваць яшчэ больш, абапіраючыся на вашу мудрасць і жыццёвы вопыт.

IMG_3089
■ Прадстаўнікі дэлегацыі Капыльскага раёна

Да  прысутных  звярнуўся  і  ветэран  Вялікай Айчыннай  вайны  Уладзімір  Парабковіч з Уздзенскага раёна:

— Мы перажылі цяжкія баі і няпростыя пасляваенныя гады, аднавілі і нанова пабудавалі шматлікія будынкі, умацавалі нашу дзяржаву. Пакуль мы жывём, мы былі і будзем прыкладам для моладзі. Прыкладам таго, як трэба сумленна жыць, ударна працаваць і любіць сваю радзіму.

■ Падчас святочнага канцэрта
■ Падчас святочнага канцэрта

Затым па плошчы парадам прайшла ваенная і грама-дзянская тэхніка. Былі прадэманстраваны ўзоры ўзбраення механізаваных брыгад сухапутных войскаў, паветрана-дэсантных і дэсантна-штурмавых брыгад, сіл ракетных войскаў і артылерыі, а таксама тэхніка зенітна-ракетных і інжынерных войскаў, войскаў сувязі і радыёэлектронікі. А на галоўнай сцэне адбыўся вялікі святочны канцэрт.

■ Парад ваеннай тэхнікі
■ Парад ваеннай тэхнікі

Увогуле ў гэты дзень цэнтр горада Барысава нагадваў вялікую канцэртную пляцоўку. Тэматычныя тэатралізаваныя мініяцюры падрыхтавалі прадстаўнікі ўсіх сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў Міншчыны. У ліку іншых падтрымалі тэматыку ваенных гадоў і выхаванцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *