Мостик, о котором снова позабыли…

Галоўныя падзеі

Ёсць у Капылі невялічкі масток, які злучае зону адпачынку і вуліцу Цімкавіцкую з боку КУП «Капыльскі РБУ».

IMG_3925

І на самай справе вельмі зручна для тых, хто жыве ў так званым «прамраёне»: перайшоў масток — і ты ў лесе. Аднак тут ёсць свае цяжкасці.

Два гады таму на старонках нашай газеты мы ўжо пісалі пра аварыйны стан мастка: «…Там не хапае дошак. А для таго, каб спусціцца да рачулкі, без гумавых ботаў не абыдзешся».

Мінуў нейкі час, ЖКГ і Капыльскі РБУ сумесна парадак на месцы нібы навялі. Але які ж гэта парадак, калі брудота як была, так і засталася?! А каб перайсці на другі бераг, трэба валодаць па меншай меры добрымі гімнастычнымі навыкамі. А што рабіць маладым бацькам з калясачкамі? А веласіпедыстам? А ці можна правесці па гэтым масточку гасцей горада, каб паказаць дзівосы нашай прыроды? Пытанняў шмат…

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *