На прием не с проблемами, а с благодарностями

Актуально Зваротная сувязь

Чарговыя прыёмы грамадзян, праведзеныя старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам, былі адметны тым, што людзі ў першую чаргу звярталіся з удзячнасцю за выкананыя справы, а не праблемамі.

На прыёме ў старшыні райвыканкама А.К.Ліневіча ветэран працы А.І.Арлоўская
На прыёме ў старшыні райвыканкама А.К.Ліневіча ветэран працы А.І.Арлоўская

Напрыклад, жыхары дома № 15Б па вуліцы Камсамольскай у Капылі дзякавалі за тое, што мясцовыя ўлады аператыўна адрэагавалі на іх скаргу, выказаную напрыканцы мінулага года.

— Вельмі прыемна, што ў дзень нашага звароту праз некалькі гадзін да нас прыехаў кіраўнік раёна Анатоль Ліневіч, каб высветліць усё на месцы, — гаворыць адна з заяўніц, ветэран педагагічнай працы Валянціна Данілевіч. — Праз некаторы час да нас прыйшлі работнікі ЖКГ, праверылі стан вентыляцыйных каналаў, сапраўдным падарункам да Новага года стала з’яўленне каля нашага дома ліхтара вулічнага асвятлення. З райвыканкама прыйшоў адказ, што закуплены матэрыялы для ўстаноўкі вада-сцёка. Добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі ўнесена ў гарадскі план на гэты год.

Удзячнасць жыллёва-камунальнай службе і раённай уладзе за выкананне просьбаў насельніцтва падчас прыёму ў Капыльскім сельвыканкаме выказала ветэран педагагічнай працы Анна Арлоўская. Анну Іосіфаўну вельмі радуе тое, як змяняецца наш горад. Але разам з тым яна заклапочана тым, каб змены адбываліся не толькі ў цэнтры, але і на ўскраінах. Былі выказаны прапановы па прадаўжэнні маршрута гарадскога аўтобуса да вёсак Аножкі і Дусаеўшчына, па гандлёвым абслугоўванні ўсходняга мікрараёна Капыля.

У гэты дзень былі ўзняты і іншыя пытанні: па гарачым водазабеспячэнні цэнтра горада, па лазневым абслугоўванні ў аг. Ванелевічы, па рамонце ўчастка дарогі вул. Новай у аг. Лясное, па выдзяленні зямельных участкаў фермерскай гаспадарцы. Па іх дадзены адпаведныя тлумачэнні.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *