Бюро охраны труда Копыльского опытного лесхоза по итогам прошлого года стало лучшим в своей отрасли

Актуально Пастановы. Дэкрэты. Дырэктывы.

Усе работы па ахове працы праведзены ў адпаведнасці з планам па паляпшэнні ўмоў працы. На гэтыя мерапрыемствы за 2017 год затрачана 75 753 рублі, што ў разрэзе на аднаго работніка склала 308 рублёў (пры плане 300 рублёў).

— Такі вынік — заслуга ўсяго калектыву, — падкрэсліў начальнік бюро аховы працы ўстановы Валерый Мелюх. — А дасягаецца ён дзякуючы ўзаемаразуменню паміж кіраўніцтвам і работнікамі. У лясгасе ўкаранёна і сертыфікавана сістэма кіравання аховай працы, дзе распісаны абавязкі кожнага працаўніка. Калі кіраўнікі падраздзяленняў павінны  арганізоўваць бяспечныя ўмовы працы, кантраляваць іх выкананне, то самі работнікі павінны іх няўхільна захоўваць. Да кожнага з іх даведзены функцыянальныя абавязкі. Бюро, якое складаецца з двух чалавек, пастаянна сочыць за выкананнем усіх неабходных патрабаванняў.

Палажэнне аб аглядзе-конкурсе ўключае больш чым 25 пунктаў. Гэта і фінансаванне, і сістэма аховы працы ўвогуле, і паляпшэнне ўмоў працы, і многае іншае. Дарэчы, па выніках атэстацыі 2017 года ў лясгасе палепшаны ўмовы на 18 працоўных месцах. На высокім узроўні арганізаваны  і санітарна-бытавы ўклад. Ва ўсіх падраздзяленнях ёсць умывальнікі, халадзільнікі, мікрахвалевыя печы, чайнікі, створаны месцы для пераапранання і захоўвання вопраткі.

Абсталяваны і ўкамплектаваны клас па ахове працы, які адпавядае ўсім патрабаванням. Пастаянна праводзяцца перадзменныя, выбарачныя, на працягу і ў канцы змены, агляды работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення.

— Асноўная дзейнасць бюро заключаецца ў тым, каб выявіць парушэнні і неадкладна іх ухіліць, — прадаўжае Валерый Мелюх. — У мінулым годзе службай аховы працы сумесна са спецыялістамі лясгаса праведзена 58 праверак, падчас якіх выяўлена 141 парушэнне. Усе яны ліквідаваны ўласнымі сіламі. Кантроль праводзіцца ў адпаведнасці з вытворчымі інструкцыямі. Згодна з графікам Міністэрства лясной гаспадаркі штомесяц праводзяцца Дні аховы працы, штоквартальна — Тыдні. Немалаважную ролю ў кантролі за захаваннем аховы працы і выкананнем патрабаванняў калектыўнага дагавора адыгрывае грамадскі кантроль, які выконваюць 17 грамадскіх інспектараў (па два чалавекі ў кожным структурным падраздзяленні і адзін — ад апарату кіравання).

IMG_1032

Для таго, каб пераканацца, як захоўваюцца пытанні аховы працы на месцах, выехалі на адну з дзялянак Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва. Як адзначыў ляснік Аляксандр Астапенка, у першую чаргу заўсёды правяраецца выкарыстанне выдадзеных сродкаў індывідуальнай засцярогі, спраўнасць бензапілы, затым пасведчанні і тэхналагічная карта. Яшчэ адно з патрабаванняў — не павінна быць ніякіх адступленняў ад параметраў спілоўвання. На момант праверкі ніякіх парушэнняў не было выяўлена.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *