Чествование лидеров весенне-посевной кампании на Копыльщине продолжается

Актуально Посевная-2018

Раённая агітбрыгада днямі наведала ААТ «Старыца-Агра» і філіял «Лакнея».

Яе члены — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура і ўдзельнік народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» Аляксандр Карповіч — дзякавалі перадавікам за нястомную працу. Лепшыя працаўнікі адзначаны «маланкамі»-падзякамі старшыні райвыканкама, падзячнымі лістамі райкама прафсаюза работнікаў АПК, ім уручаны каштоўныя падарункі. І, вядома ж, у іх гонар гучалі песні.

■ Падчас ушанавання Васіля Чабатарова
■ Падчас ушанавання Васіля Чабатарова

Як адзначыў намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Патоцкі, дзякуючы стараннай працы старыцкія аграрыі павінны ўкласціся ў вызначаныя тэрміны сяўбы. Людзі працуюць з настроем. Адначасова вядзецца сяўба збожжавых, зернебабовых, кукурузы, цукровых буракоў, пачалася пасадка бульбы.

На сяўбе яравых культур у раёне лідзіруе Васіль Чабатароў. Васіль Іванавіч ужо амаль дзесяць гадоў працуе ў сельгаспрадпрыемстве і на працягу ўсяго гэтага часу не здае перадавых пазіцый падчас розных відаў работ. На новым пасяўным агрэгаце ён ужо чацвёрты сезон, вельмі задаволены якасцю яго работы. Механізатар не толькі выконвае, але і перавыконвае дзённае заданне.

Аляксандр Фядотаў у гаспадарцы з 1994 года, пасля службы ў арміі. Увесь час працуе на энерганасычаных трактарах. Пачынаў на «Кіраўцы», а вось ужо трэці сезон — на «Беларус-3035». Ён прызнаны лепшым на ворыве.

На падрыхтоўцы глебы вызначаецца механізатар Сяргей Рончык. Сяргей Мікалаевіч — мясцовы, нарадзіўся і вырас у Бадзяжах. Падчас вучобы ў школе ў вучэбна-вытворчым камбінаце атрымаў пасведчанне трактарыста. Уладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. Так і працуе тут.

На пагрузцы арганікі ў раёне лідзіруе Уладзімір Васілеўскі. За дзень ён на сваім «Амкадоры» грузіць па 1500 – 1700 тон.

■ Уладзімір Васілеўскі
■ Уладзімір Васілеўскі

Як запэўніў галоўны аграном філіяла «Лакнея» Пётр Юха, у сельгаспрадпрыемстве да 25 красавіка павінны завяршыць сяўбу збожжавай групы, потым прыступяць да кукурузы. Людзі таксама настроены на працу, тэхнікі дастаткова, таму пасяўная павінна прайсці паспяхова.

■ Яўген Таран
■ Яўген Таран

Добра ў гаспадарцы наладжана работа з арганікай. На яе пагрузцы вызначаецца Яўген Таран, а на ўнясенні — Сяргей Давідоўскі. Абодва працуюць у гаспадарцы ўжо не адзін год і задзейнічаны ў розных відах работ. Без іх не абыходзіцца ні пасяўная, ні ўборачная, ні корманарыхтоўка.

Сяргей КОЗЕЛ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *