С любовью к родной земле трудились белорусы на республиканском субботнике

2018-2020 - год малой Родины Актуально БелТА: тема недели

Рэспубліканскі суботнік прайшоў 21 красавіка ў Беларусі. Дзяржорганы і мясцовыя ўлады правялі яго на працоўных месцах або добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў парадак гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтавалі дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі ў дзень рэспубліканскага суботніка працаваў на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме — каля аграгарадка Александрыя ў Магілёўскай вобласці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі ў дзень рэспубліканскага суботніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі ў дзень рэспубліканскага суботніка

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што Год малой радзімы, якім аб’яўлены 2018-ы ў Беларусі, з’яўляецца толькі стартам адпаведнай працы. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з журналістамі падчас рэспубліканскага суботніка. Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, каб, прывёўшы ў парадак аграгарадкі, не забывалі пра буйныя вёскі, якія былі калісьці цэнтрамі калгасаў і саўгасаў. «Іх нельга загубіць. Там ёсць і клубы, магазіны, усё захавалася. Нельга ў адзін аграгарадок сабраць усіх людзей. Трэцяга ўзроўню — гэта вёсачкі на дарогах, дзе добрая лагістыка, сувязь. Яны не былі цэнтральнымі сядзібамі, але былі зручнымі для жыцця людзей. Яны павінны застацца і развівацца, калі на тое будзе воля людзей», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Заробленыя на рэспубліканскім суботніку 21 красавіка сродкі дапамогуць абнавіць медыцынскую інфраструктуру да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада ўдзельнічаў у пасадцы лесу ў Акінчыцкім лясніцтве Стаўбцоўскага лясгаса. Тут жа правялі суботнік і іншыя супрацоўнікі Апарату Саўміна. Кіраўніцтва ўрада высаджвала хвоі і бярозы на ўчастку, дзе дрэвы былі высечаны з-за жука-караеда.

Андрэй Кабякоў на суботніку
Андрэй Кабякоў на суботніку

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава падчас рэспубліканскага суботніка прыняла ўдзел у пасадцы туй у раёне Сафійскага сабора ля памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасцi». «Гэта ідэя кіраўніка дзяржавы, і я такому павароту падзей вельмі рада. Таму што кожнага чалавека цягне на радзіму. Туды, дзе нарадзіўся, дзе вырас, дзе прайшло станаўленне», — адзначыла кіраўнік Адміністрацыі.

Наталля Качанава на пасадцы туй
Наталля Качанава на пасадцы туй

Працоўная акцыя дазваляе сабрацца разам і зрабіць нешта значнае для роднага горада ці вёскі. «Пасадзіць дрэва, навесці парадак, прыняць удзел у будаўніцтве, рэканструкцыі. Кожны можа адчуць сваё дачыненне да агульнай вялікай справы. Пакінуць добры след на сваёй малой радзіме — гэта выдатна», — дадала Наталля Качанава.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў і мэр Мінска Андрэй Шорац у дзень рэспубліканскага суботніка прынялі ўдзел у мантажы сістэмы паліву і абагрэву поля стадыёна «Дынама» ў Мінску.

На думку Максіма Рыжанкова, трэба не толькі прыводзіць у парадак прысядзібныя ўчасткі, але важна рабіць нешта і для грамадства. «Кожнаму, напэўна, трэба паглядзець навокал і падумаць, што не толькі дзяржава нешта павінна, як многія прывыклі, але і ты нешта павінен для грамадства рабіць. Таму абсалютна правільнае рашэнне — праводзіць кожны год суботнік з тым, каб было яднанне людзей, яднанне на глебе любові да краіны, патрыятызму», — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Ён звярнуў увагу, што стадыён «Дынама» — знакавы аб’ект як для горада, так і для краіны, адзін са спартыўных знакаў сталіцы, дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. «Невялікі тэрмін застаўся да ўводу яго ў строй, і трэба дапамагчы будаўнікам», — сказаў Максім Рыжанкоў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *