Доска почета: лучшие на весенних полевых работах

Посевная-2018

Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК на 24 красавіка

IMG_2044

На сяўбе яравых культур лепшых вынікаў дабіліся механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам «HORSCH» пасеяў 701 га — 88% да задання, механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Сяргей Міхайлавіч НОВІК, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам СПП-9 пасеяў 593 га — 79% да задання.

На сяўбе цукровых буракоў вызначыўся механізатар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Паўлавіч БУГЛАК, які на трактары «Беларус 952» пасеяў 248 га — 99% да задання.

На перадпасяўной апрацоўцы глебы паспяхова працуюць механізатар ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 748 га — 150% да задання, і малады механізатар з ААТ «Піянер-Агра» Андрэй Мікалаевіч ХАРОШКА, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам КН-8 апрацаваў 634 га — 75% да задання.

На ворыве лідзіруюць механізатар ААТ «Прагрэс 2010» Аляксандр Уладзіміравіч ДУБОВІК, які на трактары «Беларус 3022» заараў 268 га — 112% да задання, механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Іван Іванавіч ЛАЗУК, які на трактары «Фэндт 930» заараў 268 га — 52% да задання.

Паспяхова выконвае работы па пагрузцы арганічных угнаенняў механізатар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Уладзіміравіч ВАСІЛЕЎСКІ, які пагрузчыкам «Амкадор-352С» пагрузіў 31 987 тон арганікі — 36% да задання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *