Доска почета на весенних полевых работах на 20 апреля 2018 года

Посевная-2018 Экономика

Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК

images

На сяўбе яравых культур лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам «HORSCH» пасеяў 490 га — 62% да задання.

На сяўбе цукровых буракоў вызначыўся механізатар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Паўлавіч БУГЛАК, які на трактары «Беларус 952» пасеяў 123 га — 50% да задання.

На перадпасяўной апрацоўцы глебы паспяхова працуюць механізатар ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 575 га — 115% да задання, і механізатар з ААТ «Праснакі» Канстанцін Мікалаевіч МАГЛЫШ, які на трактары «Беларус 3022» з агрэгатам КШП-6 апрацаваў 528 га — 103% да задання.

На ворыве лідзіруе механізатар ААТ «Прагрэс 2010» Аляксандр Уладзіміравіч ДУБОВІК, які на трактары «Беларус 3022» заараў 194 га — 81% да задання.

Паспяхова выконвае работы па пагрузцы арганічных угнаенняў механізатар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Уладзіміравіч ВАСІЛЕЎСКІ, які пагрузчыкам «Амкадор-352С» пагрузіў 25 551 тону арганікі — 28% да задання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *