Почетное звание «Человек года Минщины 2017» было присвоено 20 представителям центрального региона. Среди них и наши земляки

Актуально Чалавек і яго справа

У ліку тых, хто ўдастоены ганаровага звання, нашы землякі — дырэктар ДУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святлана Станіславаўна МАЛІНОЎСКАЯ і старшыня праўлення Капыльскага раённага спажывецкага таварыства Віктар Васільевіч СМУСЯНОК. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 18 красавіка ў Маладзечне.

Віктар Смусянок паўтара года таму быў прызначаны выконваючым абавязкі старшыні праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства, а ў сакавіку гэтага выбраны яго старшынёй. Па выніках мінулага года яму прысуджана ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны 2017».

Віктар Смусянок
Віктар Смусянок

Віктар Васільевіч закончыў Гомельскі кааператыўны тэхнікум, у сістэме спажывецкай кааперацыі з 1977 года. Працоўную дзейнасць пачынаў на сваёй малой радзіме — у Брагінскім раёне намеснікам старшыні сельскага спажывецкага  таварыства.  У Мінскую вобласць, а менавіта ў Капыльскі раён, Смусянкі пераехалі 32 гады таму, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У сям’і на той момант ужо было трое дзяцей, чакалі нараджэння чацвёртага. Таму вырашылі знайсці найбольш бяспечнае месца для жыцця. З магчымых варыянтаў выбар трапіў на Капыль. Тут Віктар Васільевіч уладкаваўся на працу ў райспажыўтаварыства. У 2004 годзе ён узначаліў кааппрам. Дзякуючы яму за кароткі тэрмін былі не толькі вырашаны праблемы, што існавалі ў галіне, але і адкрыты новыя вытворчасці.

— Калі прыйшоў на гэту пасаду, структурнае падраздзяленне займалася вытворчасцю хлебабулачных, каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў, кукурузных палачак, рыбнай прадукцыі, — узгадвае Віктар Смусянок. — Але ў нейкі момант мы зразумелі, што можам больш, і вырашылі пачаць вытворчасць цвікоў. Потым пачалі выпускаць металічную сетку «Рабіца». За час працы на прадпрыемстве была праведзена газіфікацыя і тэхнічнае перааснашчэнне ўсіх вытворчасцей.

Затым на кар’ернай лесвіцы Віктара Васільевіча стала райспажыўтаварыства. Капыльскае раённае спажывецкае таварыства — прадпрыемства шматгаліновае. Тут займаюцца гандлем, грамадскім харчаваннем, закупкамі сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, вырабам тавараў народнага спажывання і транспартнымі перавозкамі. Па выніках 2017 года выкананы ўсе даве-дзеныя паказчыкі развіцця. Так, рознічны тавараабарот гандлю на прадпрыемстве склаў звыш 23 млн рублёў і павялічыўся да 2016 года — 101,5% у супастаўных цэнах. У 2011, 2012, 2014 і 2015 гадах калектыў Капыльскага райспажыўтаварыства атрымаў залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак»; у 2016 годзе — Гран-пры, залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі рэспубліканскага агляду-конкурсу якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «СМАКАТА 2016»; у 2017 го-дзе — стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод прадпрыемстваў сферы паслуг Капыльскага раёна.

— На абслугоўванні Капыльскага райспажыўтаварыства знаходзіцца 76 гандлёвых аб’ектаў і больш чым 28 тысяч чалавек, — працягвае Віктар Смусянок.  —  Жыхароў 150 населеных  пунктаў абслугоўваюць аўтамагазіны. Бывае, у вёсачцы з насельніцтвам у дзесяць чалавек вадзіцелю даводзіцца рабіць два, а то і тры прыпынкі, каб пажылому чалавеку не даводзілася ісці ў другі канец вёскі. Нашы аўтамагазіны рэалізуюць тавары ў любое надвор’е і пры любым фінансавым выніку. Капыльскае райспажыўтаварыства больш за 90 гадоў клапоціцца пра жыхароў і задавальняе попыт пакупнікоў.

Яшчэ адна асаблівасць райспажыўтаварыства: тут не толькі не спяшаюцца аптымізаваць магазіны ў невялікіх вёсках, але і імкнуцца аднавіць тыя, што некалі былі зачынены. Згадзіцеся, аб’ект гандлю ў вёсцы заўсёды адрозніваецца асаблівай атмасферай. Гэта месца, дзе людзі могуць сустрэцца, пагутарыць, падзяліцца навінамі. Летась па просьбе мясцовых жыхароў і пры падтрымцы райвыканкама ў вёсцы Калінаўка далі другое жыццё даўно зачыненаму магазіну.

Апошнім часам спажыўкааперацыя робіць упор на гандлёвыя аб’екты з пэўным асартыментам. У Капылі адкрыты мясная і рыбная лаўкі, магазін па продажы алкагольных напіткаў. Пастаянна праводзяцца дні скідак. Гэта дазваляе канкурыраваць з буйнымі сеткавымі і прыватнымі магазінамі.

Зараз супрацоўнікі райспажыўтаварыства працуюць над вялікім праектам па павелічэнні магутнасці забойнага цэха. Новае аблічча атрымае і тэрыторыя вакол аб’екта, дзе будзе разбіта зялёная паркавая зона — своеасаблівы падарунак капылянам у Год малой радзімы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *