Как показал прием граждан, жителей Копыльщины волнуют вопросы трудоустройства

Зваротная сувязь

Два з пяці зваротаў, што паступілі падчас прыёму грамадзян, які праводзіў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, датычыліся працаўладкавання.

1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2

Напрыклад, капылянін, які мае вышэйшую ваенна-палітычную адукацыю, некаторы час працаваў настаўнікам, потым — на розных работах, прасіў дапамагчы знайсці месца працы. Гэтак жа, як і жыхарка Капыля, якая доўгі час працавала прыбіральшчыкам памяшканняў, а зараз засталася без работы. Заяўнікам былі прапанаваны некаторыя варыянты, аднак яны іх поўнасцю не задаволілі. Таму пытанне будзе вывучацца спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і пры з’яўленні вакансій адказы будуць даводзіцца да ведама.

Жыхарка вёскі Камсамольская прасіла дапамогі ў рамонце даху дома. Ёй дадзены канкрэтныя тлумачэнні, якія захады неабходна зрабіць.

Ад жыхароў вуліцы Грозаўскай у Капылі паступіў калектыўны зварот наконт яе асфальтавання. Як стала вядома ад спецыялістаў жыллёва-камунальнай службы, у бліжэйшы час з-за адсутнасці сродкаў гэта не плануецца. Магчыма толькі яе грэйдзіраванне і падсыпка. Таксама прапанавана прыняць удзел у долевым будаўніцтве.

Для вывучэння пытання выдзялення дадатковай зямлі адной з фермерскіх гаспадарак будзе створана спецыяльная камісія, якая яго дэталёва вывучыць і дасць адказ.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *