В Копыльском ТЦСОН состоялось расширенное заседание Межведомственного совета по оказанию помощи потерпевшим от насилия

Общество

У Капыльскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося пашыранае пасяджэнне Міжведамаснага савета па аказанні дапамогі пацярпелым ад насілля. Яго вяла дырэктар ТЦСАН Святлана Маліноўская, якая і ўзначальвае савет.

IMG_1513

На савет былі запрошаны прадстаўнікі зацікаўленых службаў, педагогі сацыяльныя ўстаноў адукацыі раёна і псіхолагі. У ходзе пасяджэння яшчэ раз нагадалі пра склад савета, у які ўваходзяць прадстаўнікі ТЦСАН, РАУС, установы аховы здароўя і органаў адукацыі. Загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Капыльскага ТЦСАН Святлана Пуцейка зрабіла аналіз аказання дапамогі грамадзянам, якія пацярпелі ад насілля, абазначыла праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. Пра алгарытм міжведамаснага ўзаемадзеяння ў дадзеным напрамку, задачы, якія стаяць перад усімі яго ўдзельнікамі, і меру адказнасці асоб, што здзяйсняюць насілле, расказаў старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Анатоль Траян. Прагучала інфармацыя і аб парадку дзеянняў кожнай зацікаўленай структуры.

Вельмі цікавым было выступленне псіхолага УАЗ «Капыльская ЦРБ» Алены Стасевіч, якая гаварыла пра дапамогу, якую можна атрымаць падчас крызіснай сітуацыі, прыводзіла канкрэтныя прыклады, звяртала ўвагу прысутных на сімптомы ў паводзінах непаўналетніх, якія для спецыялістаў могуць паслужыць сігналам таго, што ў сям’і ёсць праблемы і іх неабходна тэрмінова вырашаць.

Што такое сузалежнасць? У чым яе небяспека? Хто ў першую чаргу можа апынуцца пад пагрозай і як дапамагчы такому чалавеку? На гэтыя аспекты ўзаемаадносін, і ў першую чаргу ў сям’і, звярнула ўвагу ўрач-псіхіятр Капыльскай ЦРБ Дар’я Васіленка.

Падчас нарады ішла размова пра актуальныя пытанні дзейнасці сацыяльна-педагагічнага цэнтра і сацыяльных псіхолага-педагагічных службаў устаноў адукацыі раёна (Л. Селюценка), а таксама аб прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх (З. Дайняк). Запрошаныя атрымалі пакет дакументаў, якія дапамогуць ім у далейшай рабоце.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *