Бучатинский сельсовет: Лютовичи меняются

2018-2020 - год малой Родины

Адным з праблемных населеных пунктаў па добраўпарадкаванні на тэрыторыі Бучацінскага сельсавета з’яўляецца вёска Лютовічы. У ёй налічваецца 54 пустуючыя сядзібы.

IMG_2538

Па словах старшыні Бучацінскага сельвыканкама Зоі Бордак, на дадзены момант згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама на 30 з іх вядуцца работы па расчыстцы ўчасткаў, зносе старых дамоў, спілоўванні хмызняку, небяспечных дрэў. Дзесяць ужо гатовы да ўключэння ў севазварот. У населеным пункце працуюць замацаваныя арганізацыі з усяго  раёна.  Кожнай з іх адве-дзена свая тэрыторыя. Напрыклад, працаўнікі райаграсэрвісу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўжо закончылі сваю работу. Тут жа можна ўбачыць і прадстаўнікоў аўтапарка № 21, ПМК-11, рамонтна-будаўнічага ўчастка, лясгаса, філіяла аблпаліва і іншых замацаваных арганізацый. Па захаванні рэшткаў пабудоў аказвае дапамогу Ляхавіцкае ПМС. Поўнае ўзаемаразуменне знойдзена і з мясцовым сельгаспрадпрыемствам — ААТ «Ціміразеўскі». Участкі, што знахо-дзяцца побач з трасай на Чырвоную Слабаду, будуць уключаны гаспадаркай у палі севазвароту, а па вуліцы Падлеснай у перспектыве плануецца закладка саду. Некаторыя пустуючыя землі будуць апрацоўвацца фермерскай гаспадаркай «Страхіні-Агра».

Адным абзацам

У в. Лютовічы сіламі ДРБУ № 124 праведзена падсыпка дарогі па вуліцы Зарэчнай і часткова Цэнтральнай.

ЗАТ «Жыліхава» напярэдадні Вялікадня згодна са шматлікімі зваротамі грамадзян правяло падсыпку пад’езду да могілак у аднайменным населеным пункце.

Супрацоўнікі сельвыканкама сумесна з прадстаўнікамі ЖКГ прадаўжаюць заключэнне дагавораў з насельніцтвам на вываз смецця.

У сувязі з перапісам насельніцтва-2019 на тэрыторыі сельсавета поўнасцю вывучана абазначэнне адраснай гаспадаркі.

Бучацінская бібліятэка разам са школьнікамі правяла аперацыю «Абеліск». Падчас яе прыведзена ў парадак тэрыторыя каля помніка ў цэнтры вёскі і воінскія пахаванні на грамадзянскіх могілках.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *