Блиц-опрос. Как жители Копыля относятся к переменам, происходящим в наведении порядка?

2018-2020 - год малой Родины

Пытанні добраўпарадкавання з’яўляюцца актуальнымі ў любую пару года. Але асаблівую значнасць набываюць увесну, калі абуджаецца прырода.

135-1

Як жыхары нашага горада адносяцца да перамен, што адбываюцца ў навядзенні парадку, мы высвятлялі ў наступным бліц-апытанні.

Зінаіда МЫСІНА, жыхарка г. Капыля:

— Хоць я і не карэнная капылянка, але вельмі люблю гэты горад. За 38 гадоў жыцця тут ён сапраўды стаў для мяне другой малой радзімай. Вельмі радуюць змены, якія адбываюцца апошнім часам. Калі такі тэмп захаваецца, то Капыль ператворыцца ў яшчэ больш непазнавальны маляўнічы куточак нашай краіны. Вядома ж, догляду патрабуюць і насаджэнні, бо мы жывём не сярод дзікай прыроды, а ў горадзе. Дрэвы і кустарнікі трэба акультурваць, своечасова падстрыгаць, старыя і аварыйныя спілоўваць.

Уладзімір НЯПОМНЯШЧЫ, жыхар г. Капыля:

— Калі параўноўваць, якім наш горад быў некалькі гадоў таму і якім стаў цяпер, то нескладана заўважыць пераўтварэнні на яго плошчах і вуліцах. Асабліва гэта можна ўбачыць у цэнтры, у дварах шматпавярховак, зоне адпачынку, каля возера. Пасля спілоўвання старых дрэў стала намнога святлей. Прыемна, што з’яўляюцца і новыя пасадкі. Радуюць вока скверыкі, лавачкі, шматлікія малыя архітэктурныя формы.

Святлана Сяргееўна, індывідуальны прадпрымальнік:

— Адразу скажу, што я вельмі люблю горад, у якім жыву. Вельмі падабаецца дэндрапарк. А ўявіце, якім ён будзе праз некалькі гадоў! Прыемна прайсціся і па цэнтры горада, асабліва летам, калі ён ззяе кветкамі. Спілоўваюцца старыя дрэвы, а на іх месца прыходзяць новыя скверы і паркі. Добра адпачыць і на абноўленым пляжы, але хацелася б там убачыць набярэжную з ліхтарамі. Відаць, што кіраўніцтва раёна — каманда аднадумцаў і задумак у іх многа. Ажыццяўляць іх па меры магчымасці мы дапамагаем.

     Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *