В Республиканском Доме ДОСААФ прошла ХХІІ отчетно-выборная конференция организационной структуры г. Минска и Минской области ДОСААФ

Грамадскія аб’яднанні

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел дэлегаты Капыльскай РАС ДТСААФ на чале з Аляксандрам Касінскім. Дарэчы, Аляксандр Іванавіч узначаліў мандатную камісію, выступіў з дакладам і быў абраны ў савет арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ.

Эмблема-ДОСААФ-640x425

На канферэнцыі было адзначана, што справаздачны перыяд характарызаваўся важнымі падзеямі ў жыцці Рэспублікі Беларусь і абароннага таварыства. Арганізацыйная структура і арганізацыя ДТСААФ прымалі меры па актывізацыі і ўдасканаленні абаронна-патрыятычнай, вучэбнай і спартыўнай работы, выкананні дзяржаўна значных задач ДТСААФ.

У выступленні старшыні арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ Сяргея Лучыны прагучалі словы падзякі за актыўную і змястоўную работу Капыльскай РАС ДТСААФ, якая змагла аб’яднаць больш за 50 пярвічак, працуе ў цесным узаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады і яе структурнымі падраздзяленнямі, грамадскімі арганізацыямі. У  раённым цэнтры будзе адкрыта секцыя для заняткаў картынгам. Капыляне за два тыдні змаглі вызначыць пляцоўку для фігурнага кіравання  прасцейшым гоначным аўтамабілем, знайшлі памяшканнне для заняткаў па тэарэтычнай падрыхтоўцы.

На арганізацыйным пленуме АС г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ на новы тэрмін абраны генерал-маёр у адстаўцы Сяргей Міхайлавіч  Лучына.

Барыс ДЗЯНІСЮК,

няштатны карэспандэнт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *